Профсоюзы помогают готовить детей к школе

Общество

І сабраць партфель першакласніку
Да пачатку новага навучальнага года засталіся лічаныя дні. Самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы школьнікаў да новага навучальнага года прымаюць прафсаюзы.
Так, у гэтым годзе працягваецца дабрачынная акцыя “Прафсаюзы – дзецям”. Многія прафсаюзныя арганізацыі прадпрыемстваў і арганізацый нашага раёна праводзяць акцыі “Добры дзень, школа!”, “Першы раз у першы клас”.  Але як бы ні называліся дабрачынныя мерапрыемствы, сэнс іх адзін – дапамагчы мнагадзетным і малазабяспечаным сем’ям.
Актыўна развярнуў работу ў гэтым накірунку райкам  прафсаюза работнікаў АПК.  “Мы  выбралі сем’і, якія маюць найбольшую  патрэбу ў дапамозе. Выдзелілі матэрыяльную дапамогу шасці мнагадзетным сем’ям, маці ці бацька якіх працуюць у ААТ “Лаўжанскае”, “Шумілінскім райаграсэрвісе”, “Сіроцінскім”, “Прыазёрным міры”, “Мішневічах” і “АграБаравінцы”, – расказаў журналістам раённай газеты старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В. В. Юхнавец. –  Кожная сям’я атрымала па 500 тысяч рублёў”.
І ў кожнай з гаспадарак пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі праяўляюць сваю ініцыятыву.  Прафсаюзы дапамагаюць мнагадзетным  бацькам набыць школьную форму, абутак і школьныя прылады дзецям.  У “Шумілінскім райаграсэрвісе” стартавала акцыя “Збяры школьны партфель”. “Мы перагледзелі сем’і нашых работнікаў, у якіх ёсць школьнікі, – кажа старшыня прафсаюзнай арганізацыі В. А. Клюева. – Выдзелілі сярод іх дзесяць мнагадзетных і малазабяспечаных, якім на самой справе патрэбна дапамога. Купілі дзеткам наборы фарбы , ручкі, алоўкі, сшыткі, вокладкі для кніг”.
У “Прыазёрным міры” выдзелілі  па 200 тысяч рублёў чатыром мнагадзетным сям’ям  на пакупку школьных тавараў, –  расказала нам прафсаюзны лідар гаспадаркі Таццяна Сільчанка.
У “Лаўжанскім” вырашылі аказаць матэрыяльную дапамогу васьмі  шматдзетным сем’ям на суму 2,4 мільёна рублёў, у “Ульскім” – 2,2 мільёна рублёў (чатыры сям’і), у “Сіроцінскім” – 1 мільён рублёў (тры сям’і), у “Мішневічах”  – 800 рублёў (чатыры сям’і).
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №67 ад 27.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *