Семьи из Шумилино пошли на уборку сосонника

Общество Экология

На ўборку ў сасоннік – сем’ямі
Нядаўна адбылася міжнародная экалагічная акцыя па ўборцы несанкцыянаваных звалак “Зробім”. Спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, работнікі лясгасу,  камунгасу, іншых прадпрыемстваў і арганізацый раёна прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве: прыбіралі звалкі на тэрыторыі населеных пунктаў, у лясах і на прыбярэжных палосах водных аб’ектаў.
А ў мінулую суботу  адбылася акцыя “Наш чысты лес”. І жыхары нашага раёна прынялі ў ёй актыўны ўдзел. “Мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лесу, – расказаў  галоўны ляснічы Шумілінскага лясгасу І. А. Трыногін. – У акцыі прынялі ўдзел практычна ўсе школы раёна, работнікі некаторых прадпрыемстваў і арга-нізацый. Прыбіралі ўздоўж аўтадарогі Віцебск-Полацк, у Казьянскім лесе, у сасонніках у Крупчыне і Лескавічах. Усяго ў акцыі было задзейнічана больш за трыста чалавек”.
Знайшліся добраахвотнікі, каб прыбраць і ў сасонніку ў Светласельскім. Гэта месца адпычынку для многіх шумілінцаў, сюды прыязджаюць і летам, і зімой. А вось прыбіраюць за сабой, на жаль, не ўсе, адзначыў інжынер па ахове лесу лясгасу  П. А. Палешка.  І гэтыя словы пацвярджала цэлая гара смецця, якую сабралі дарослыя і дзеці падчас акцыі. У акцыі прынялі удзел вучні пачатковых класаў СШ № 1 г. п. Шуміліна. Разам з настаўнікамі і сябрамі прыйшлі на ўборку шасцікласнікі і сямікласнікі.  З бацькамі ў сасонніку працавалі нават першакласнікі. Увогуле было некалькі мам са свамі дзецьмі, так што акцыя “Наш чысты лес” стала справай сямейнай.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №79 ад 14.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *