Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Лазня
Гарыць лазня! Паведамленне такога кшталту паступіла дыспетчару райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Дзяжурны каравул неадкладна выехаў у вёску Беркавічы, дзе ва ўсю моц палаў агонь. Яго ўтаймавалі, але ж ад лазні засталіся толькі абгарэлыя сцены. Прычыны пажару высвятляюцца.

Лайдак
Жыхар  Обалі прычыніў чалавеку цяжкія цялесныя пашкоджанні. Рашэннем суда абальчаніну прысуджаны выпраўленчыя работы, прычым дзесяць працэнтаў заробку кожны месяц вылічвалася ў карысць дзяржавы. Мужчына стаяў на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС,  яго папярэдзілі аб адказнасці ў выпадку ўхілення ад адбывання пакарання. Але мужчына не хадзіў на работу, ігнараваў рашэнне суда. Згодна з арт. 416 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе выпраўленчых работ” супраць абальчаніна ўзбуджана крымінальная справа.
Рана
У раённы аддзел унутраных спраў патэлефанаваў фельчар раённай бальніцы: у прыёмны пакой паступіў мужчына з нажавым раненнем. Як высветлілі міліцыянеры, у гэты дзень жыхар вёскі Дубрава ў ходзе сваркі наўмысна нанёс сыну сваёй сужыцелькі рану. Супраць айчыма ўзбуджана крымінальная справа, ён затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Кашалёк
У міліцыю звярнулася жыхарка Обалі – у яе з кватэры прапаў скураны кашалёк, дзе знаходзілася 600 тысяч рублёў. Вядзецца расследаванне.
Не раз’ехаліся
Жыхар Віцебска ехаў на грузавым аўтамабілі ў бок Полацка. Невядома па якой прычыне вадзіцелю ўздумалася выехаць на паласу сустрэчнага руху. Тут і сутыкнуўся з “Фольксвагенам”, якім кіраваў жыхар горада Полацка. Як паказала экспертыза, абодва вадзіцелі былі цвярозыя. Яны не пацярпелі, а вось на рамонт машын прыйдзецца выкласці з кішэні немалую суму грошай.
Вадзіцель грузавой машыны парушыў п. 82 Правілаў дарожнага руху – выехаў на сустрэчную паласу, папярэдне не ўпэўніўся, што гэта не створыць перашкоды для астатніх ўдзельнікаў дарожнага руху. Яму пагражае штраф да трыццаці базавых велічынь або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да двух гадоў. Складзены адміністрацыйны пратакол і за тое, што вадзіцель пакінуў месца дарожна-транспартнага здарэння і спрабаваў уцячы.
Чарка
Жыхара аргагарадка Светласельскі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі нядаўна затрымалі нецвярозага за рулём. Прычым,  ужо сёлета ў другі раз. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
“Пешаход”
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі з 11 па 19 кастрычніка праводзяць падрыхтоўчы этап спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Пешаход”. Галоўнае на гэтым этапе акцыі –  прафілактычная і тлумачальная работа па захаванні Правілаў дарожнага руху.
Па матэрыялах РАУС  падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Опубликовано в № 81 от 19.10.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *