Выполнение программы «Чистая вода» рассматривалось на заседании Шумилинского райисполкома

Актуалии Президент

ЧЫСТАЯ ВАДА: патрабаванні і рэаліі
На чарговае пасяджэнне райвыканкама, якое адбылося 22 жніўня, было вынесена адно пытанне: “Аб рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада” на 2011 –2015 гады”.
Інфармацыю прадставіў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама В. С. Селязнёў. Васіль Сцяпанавіч адзначыў, што за час дзеяння Дзяржаўнай праграмы “Чыстая вада” ў Шумілінскім раёне ўведзены ў эксплуатацыю станцыя абезжалезвання вады і ачышчальныя збудаванні сцёкавых вод у аграгарадку Мікіціха, а таксама напорны калектар да ачышчальных збудаванняў у г. п. Шуміліна, усе водазаборы аснашчаны прыборамі ўліку расходу вады. Цэнтралізаваным водазабеспячэннем забяспечаны 91% насельніцтва, цэнтралізаванымі і мясцовымі сістэмамі гаспадарча-бытавога водаадвядзення – 52%. Вырашана праблемнае пытанне з перабоямі падачы вады ў г. п. Обаль – уведзена ў эксплуатацыю новая артсвідравіна.
Тым не менш, адзначыў дакладчык, па водазабеспячэнні і водаадвядзенні існуе шэраг праблем. У сярэднім па УП ЖКГ знос водаправодных сетак складае 63%, у выніку чаго страты пры падачы вады склалі за 2012 год 22%. Далёка не ўсё зроблена па якасці пітной вады, у многіх населеных пунктах утрыманне жалеза вышэй санітарнай нормы – 0,3 мг/л, толькі ў Обалі і Мікіцісе функцыянуе дзве станцыі абезжалезвання вады.  Няма ў раёне збудаванняў спецыяльнай водаачысткі падземных водных крыніц.
У. П. Куранны  выказаў нямала прэтэнзій да работы аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама і УП ЖКГ. Недаравальным назваў ён той факт, што ў раёне не зацверджана спецыяльная праграма. З грунтоўнага аналізу, з распрацоўкі раённай праграмы “Чыстая вада” трэба пачынаць работу, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч, трэба дасканала ведаць, у якім стане кожны кіламетр водаправоду, дзе і колькі калодзежаў трэба чысціць, дзе трэба зусім убраць, бо няма каму карыстацца.
Намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў пагадзіўся з крытыкай, з тым, што рабоце па водазабеспячэнні і водаадвядзенні не хапае планавасці і грунтоўнасці. Жыллёва-камунальная гаспадарка часта не ведае, зазначыў Алег Пятровіч, дзе якія водаправоды, таму працуе ўсляпую, у аўральным рэжыме.
Старшыня райвыканкама даў месячны тэрмін на выпраўленне недахопаў, праз месяц вырашана вярнуцца да абмеркавання гэтага пытання.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №67 ад 27.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *