Почему батоны «похудели»?

Общество Экономика

Чаму батоны “пахудзелі”?
У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка райцэнтра Л. І. Дударава і расказала, што яе ўсхваляваў артыкул у раённай газеце пра шумілінскія батоны. “Так, яны на смак добрыя, – даводзіла жанчына. – Але не дацягваюць па вазе. Замест азначаных на этыкетцы 500 грамаў важаць 460. Значыць, за кожны батон мы пераплачваем рублёў па 500. Я скардзілася ўжо неаднойчы ў райспажыўтаварыства, дык мне перадалі  праз магазін бясплатна два паўкілаграмовыя батоны…”.
Прызнацца, ніколі не ставіла перад сабой мэту пераважыць батон ці хлеб. А тут зацікавіла заўвага нашай чытачкі, і карэспандэнты газеты спецыяльна абышлі некалькі магазінаў у райцэнтры і папрасілі ўзважыць шумілінскія батоны. Упэўніліся ў праваце слоў Л. І. Дударавай: батоны важылі 466-475 грамаў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *