Спорт-дайджест

Здоровье Спорт, туризм

Сямейная эстафета
Што самае важнае ў сямейным жыцці? “Мір, лад, здароўе”, – менавіта такі адказ далі сем’і, якія бралі ўдзел у арганізаваных да Дня маці вясёлых спаборніцтвах “Тата, мама, я – спартыўная сям’я!”
Праходзіла мерапрыемства ў спартыўнай зале Лаўжанскай школы. Арганізатары і вядучыя сямейных спаборніцтваў – старшыня ФСК “Здароўе” Іна Прасветава і галоўны спецыяліст РК ГА БРСМ Валянціна Васілеўская пастараліся падабраць цікавыя заданні і конкурсы. Татам, мамам і дзецям трэба было праявіць сябе ў спорце, паказаць свае артыстычныя здольнасці, валоданне рознабаковымі ведамі. І яны пастараліся паказаць, на што здольныя дружныя каманды: Гоманавых, Маліноўскіх, Буржынскіх і Грышанавых з вёскі Пабеда.
Балельшчыкі з захапленнем балелі за ўсіх адразу і шчыра віталі сямейныя каманды падчас уручэння ім падарункаў ад аддзела па справах моладзі райвыканкама і ГА БРСМ.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Грэка-рымская барацьба
Чэмпіёнам вобласці па грэка-рымскай барацьбе ў вагавой катэгорыі 42 кг стаў абальчанін Аляксандр Храмцоў (трэнер Пётр Ганушчанка).
Гэты тытул спартсмен заваяваў на першынстве вобласці па грэка-рымскай барацьбе сярод выхаванцаў ДЮСШ, якое прайшло ў Віцебску 4-5 кастрычніка.

6-8 кастрычніка ў Гомелі прайшоў прадстаўнічы міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе, у якім разам з беларускімі барцамі прымалі ўдзел спартсмены з Расіі, Грузіі, Польшчы і краін Балтыі.
На спаборніцтвах удала выступілі выхаванцы Пятра Ганушчанкі. Вадзім Грачухін (вагавая катэгорыя 45 кг) на шляху да фіналу перамог расійскага, латвійскага і нарвежскага спартсменаў і ў фінале ўзяў верх над барцом з Гомеля. За трэція месцы змагаліся Аляксандр Храмцоў, Улад Грачухін і Арцём Сачыўка. На жаль, свае паядынкі за прызавое месца яны прайгралі.
Летні біятлон
У Наваполацку прайшоў чэмпіянат вобласці па летнім біятлоне сярод выхаванцаў ДЮСШ.
За перамогу змагаліся нашы землякі. У спрынце на 3 км з двума агнявымі рубяжамі лепшы вынік у Ганны Сола (восьмае месца), Кірыл Цюрын і Вольга Гаўрылкіна размясціліся ў сярэдзіне табліцы. Ганна Сола ў складзе каманды “Віцебск-1” стала сярэбраным прызёрам у эстафеце.
Валейбол
Паставы. 8-11 кастрычніка. Першынство вобласці па валейболе сярод выхаванцаў ДЮСШ.
Удзельнічалі валейбалісты з Пастаў, Глыбокага, Шуміліна, Бешанковіч і Віцебска (дзве каманды). Нашы землякі, якіх трэніруе Анатоль Завадскі, занялі трэцяе месца, прапусціўшы наперад глыбоцкіх і пастаўскіх спартсменаў. Лепшым у нашай камандзе на пляцоўцы быў Арцём Масько.
7-10 кастрычніка ў Віцебску прайшло першынство вобласці па валейболе сярод дзяўчат 1995-1996 гадоў нараджэння.
Каманда нашага раёна (трэнер Людміла Харкавец) заняла на спаборніцтвах чацвёртае месца. Стабільна адгуляла ўсе сустрэчы Таццяна Літоўка, удала дэбютавалі на абласным узроўні Ганна Белавусава і Вікторыя Рагозіна.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *