На Украине ищут родственников погибшего в 1941 году лётчика Шумилина (Шумилова)

Общество

Шукаюць родзічаў загінуўшага лётчыка
Менскі савет арганізацыі ветэранаў Украіны даслаў у Віцебскі абласны савет ветэранаў ліст, які быў пераадрасаваны ў наш раён. “У Менскім раёне, Чарнігаўскай вобласці, с. Блістова  перазахавалі лётчыка, які загінуў у 1941 годзе пры выкананні заданняў  ля ракі Дзясна, – пішацца ў лісце. –  Звалі лётчыка Мікалай, а прозвішча – Шумілін або Шумілаў. Магчыма, гэты лётчык – ваш зямляк, а ягоныя родныя не ведаюць, дзе яго магіла”.
Шумілінскі раённы савет ветэранаў актыўна ўзяўся за пошукі родных загінуўшага лётчыка. “І мы звяртаемся да ўсіх жыхароў нашага раёна, просім у іх дапамогі, – кажа старшыня раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікава. – Калі ў кагосьці ёсць ці былі родзічы з прозвішчам Шумілін ці Шумілаў, вельмі просім патэлефанаваць у раённы савет ветэранаў па нумарах  4-22-91, 4-23-41 або 296-53-20 (МТС). Магчыма, нехта знойдзе магілу свайго бацькі ці дзядулі”.
Ларыса РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №69 ад 02.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *