Первая коллегия объединённого управления идеологической работы, культуры и по делам молодёжи облисполкома прошла в Витебске

Новости Президент

Верыць у тое, што робіш
Упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама правяло першае пасля сваёй аптымізацыі пасяджэнне калегіі.
Улічваючы новую спецыфіку дзейнасці, упраўленне прапанавала абмеркаваць вынікі работы падведамасных яму ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі за 2012-2013 навучальны год і задачы на 2013-2014 год.
На парадак дня было вынесена таксама пытанне аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі і ролі ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама ў рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі дзяржавы, а таксама аб супрацьдзеянні карупцыі.
Развіццё Прыдзвінскага краю залежыць ад цеснага ўзаемадзеяння ўсіх звёнаў, у тым ліку і ідэалагічнага забеспячэння, падкрэсліў начальнік упраўлення А. І. Кліцуноў. І хоць праца ідэолагаў не вымяраецца канкрэтнымі працэнтамі ці аб’ёмамі, яна прыносіць рэальны вынік у рэалізацыі дзяржаўных і рэгіянальных праграм, накіраваных на паляпшэнне дабрабыту людзей. Галоўная задача – несці людзям інфармацыю, падкрэсліў Аляксандр Іванавіч, і верыць у тое, што робіш.
Вялікая роля ў працэсе інфармавання насельніцтва адводзіцца СМІ. Менавіта сродкі масавай інфармацыі маюць магчымасць дайсці да кожнага жыхара, расказаць пра Год беражлівасці, пра падрыхтоўку да 70-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пра іншыя падзеі і планы, якімі жыве краіна, пра канкрэтныя праграмы развіцця Віцебшчыны.
Намеснік начальніка ўпраўлення П. У. Гнуценка адзначыў, што павысілася аналітычнасць і крытычнасць матэрыялаў, што журналісты шмат працуюць над павышэннем іміджу сваіх выданняў. Разам з тым Пётр Уладзіміравіч выказаў занепакоенасць тым, што многія газеты знізілі падпісныя тыражы. У вобласці сёння выдаюцца 24 дзяржаўныя газеты, іх разавы тыраж складае 168 тысяч экзэмпляраў. Лічба салідная, але яна на 12 тысяч меншая, чым была за першае паўгоддзе мінулага года. А ідэалагічныя работнікі, як ніхто, павінны разумець, што нізкая насычанасць СМІ не дазволіць праводзіць эфектыўную інфармацыйную работу з насельніцтвам.
Пры абмеркаванні вынікаў работы курыруемых упраўленнем ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі (а гэта Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў, Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І. І. Салярцінскага і Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж) намеснік начальніка ўпраўлення Л. К. Аленская падкрэсліла, што галоўная іх задача – рыхтаваць кадры для ўстаноў культуры, у якіх апошнія маюць патрэбу. Але сёння паміж школамі, каледжамі і ўстановамі культуры не хапае зладжанай работы па пошуку таленавітай моладзі, над чым неабходна сур’ёзна працаваць.
Аліна Пятрова
Надрукавана ў №69 ад 02.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *