В редакции «Герой працы» провели День первоклассника

Общество

Дзень першакласніка ў рэдакцыі
Калектыў рэдакцыі адправіў сёлета ў 1 клас ажно пяцёра вучняў (гэта нямала, улічваючы той факт, што ў рэдакцыі працуе ўсяго 13 чалавек). Зразумела, што не адсвяткаваць такую падзею проста немагчыма. Ідэя была адзінагалосна падтрымана бацькамі і бабулямі першакласнікаў.
У сераду, не даўшы аслабнуць першавераснёўскай рамантыцы, у рэдакцыі быў наладжаны фэст, галоўнымі героямі якога сталі Дар’я Шаварава, Раман Слямнёў, Міхаіл Лаўрыновіч, Ягор Чарнічэнка  і Кірыл Дудараў. Дзеці адзінагалосна пастанавілі, што святкуюць яны ні што іншае, як Дзень першакласніка (а што ж яшчэ, скажыце, можна святкаваць 4 верасня?) На пытанне: чаму менавіта ў рэдакцыі праходзіць свята лагічна адказалі, што такія святы могуць ладзіцца толькі тут.
Праўда, нельга сказаць, што за мэту гэтага хвалюючага мерапрыемства бралася выключна святкаванне. Хацелася, каб дзеткі пазнаёміліся адно з адным, пасябравалі, нягледзячы на тое, што вучацца ў розных школах (Раман, да прыкладу, у Амбросавічах). Дужа хацелася нешта зрабіць для таго, каб іх уваходжанне ў школьны свет прайшло радасна, каб незнаёмае не здавалася страшным, каб яны ў сваім новым статусе адчувалі сябе ўпэўнена.
Пра тое, што школа – гэта не толькі вучоба, дзецям расказала выкладчык раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Н. Л. Пятроўская, якая прыйшла на свята з вырабамі, што ствараюць удзельнікі гурткоў Цэнтра. Цікава расказвала пра квілінг, саломапляценне, шыццё і многае іншае, чаму можна навучыцца. Дарослым прапанавала фітнэс і паслугі псіхолага. Нашы цікаўныя дзеці старанна абмацалі ўсё, што прынесла з сабой Наталля Леанідаўна, і дакладна вызначыліся з тым, якія гурткі будуць наведваць. Былі шчыра рады сувенірам, што атрымалі ў падарунак ад будучага выкладчыка.
Са сваім вопытам на свята прыйшлі і старэйшыя сябры, таксама “рэдакцыйныя” дзеці Арына Карпушэнка (6клас) і Андрэй Зайцаў (7 клас).  Атрымалася такая своеасаблівая перадача школьнай эстафеты. Арына і Андрэй старанна рыхтаваліся да гэтай сустрэчы, наладзілі выставы сваіх творчых работ, шчыра адказвалі на ўсе пытанні першакласнікаў, давалі парады. Арына (дарэчы, выдатніца) найперш заўважыла, што для таго, каб усё паспяваць і добра вучыцца, трэба ўмець размеркаваць свае час і сілы. Але самае галоўнае – знайсці сяброў. Больш за ўсё малых зацікавіла выстава малюнкаў Арыны. Што намалявана, ці складана гэтаму навучыцца – дзяўчынка ўжо некалькі год наведвае школу мастацтваў і малюе ўжо як сапраўдны мастак. Арына кожнага першакласніка адзначыла падарункам і добрымі словамі ў дарогу ведаў.
Пра Андрэя Зайцава і яго поспехі ў выпільванні лобзікам раённая газета ўжо пісала. Прэзентаваў сваю выставу ён і ў гэты раз. Праўда, многія яго экспанаты ўжо ў прыватных калекцыях: Андрэй дасягнуй такога майстэрства ў справе, што яго вырабы разыходзяцца на кірмашах, як гарачыя бліны. Што казаць, ён прама ў рэдакцыі атрымаў чарговы заказ на сувеніры. Больш за іншых выпільваннем зацікавіўся Міша. Шкада толькі, што ў гурток “Свет творчасці” прымаюць з 4-га класа. Нічога, Міша, значыць, самае цікавае – наперадзе.
Высветлілася, што нашы дзеці збіраюцца стаць вынаходнікамі, будаўнікамі, інжынерамі, дызайнерамі, ваеннымі. Таксама стала зразумела, што баімся школы хутчэй мы, дарослыя. Яны ж адчуваюць сябе абсалютна ўпэўнена, праўда, імя сваёй настаўніцы запомнілі пакуль не ўсе. У дадатак да ўсіх падарункаў першакласнікі атрымалі ад рэдакцыі ручкі і блакноты, у якіх адразу ж узяліся пісаць і маляваць.
Дужа хочацца, каб у нашых дзяцей і ва ўсіх першакласнікаў Шуміліншчыны ўсё лёгка атрымлівалася, каб у школе ім было спакойна і камфортна, каб здольнасці кожнага былі заўважаны і ацэнены, каб яны заставаліся такімі ж адкрытымі, шчырымі, прагнымі да цікавага і прыгожага, як зараз.
Шаноўныя настаўнікі, мы давяраем вам самае дарагое, што ў нас ёсць. Беражыце нашых дзяцей.
А можа, праз год, 4 верасня, нехта зноў будзе святкаваць Дзень першакласніка? Чаму б і не? Ва ўсялякім разе нашы дзеці засталіся задаволеныя.
Наталля ЯГОРКІНА.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2013 г.


4 комментария по теме “В редакции «Герой працы» провели День первоклассника

  1. Наладзілі сваім чадам свята і падарылі ім сувеніры. За кошт рэдакцыі ці ад Дзеда Мароза? Калі б пра гэта напісаў хто-небудзь іншы, а так… Не газета, а прытулак рэдакцыйных дзетак. Ад матуль і ад бабуль.Хто ж пахваліць іх, калі не самі?..

  2. Шаноўны Прастафіля, калі на вашым ці на любым іншым прадпрыемстве раёна наладзяць падобнае мерапрыемства і запросяць нас, то мы абавязкова прыедзем, сфатаграфуем і напішам. Не пашкадуем газетнай плошчы, паверце.
    Праўда, у нас часцей атрымліваецца так: калі нешта арганізаваць, шчыра, ад душы, не дзеля галачкі, – то гэта хай нехта іншы. А калі крытыкаваць, то заўжды калі ласка, час знойдзецца.
    Не ведаю, магчыма, калі дужа пастарацца, нам можна «прыпісаць» выкарыстанне службовага становішча ў асабістых мэтах. Няхай гэта будзе самы страшны наш грэх.
    Не думаю, што рэдакцыя павінна была арганізоўваць свята раённага маштабу. Арганізавалі для сваіх дзяцей. Будзем рады, калі нехта перайме ідэю. Што тут дрэннага.
    А дзецям у рэдакцыі заўжды рады, і сваім, і чужым. Пра ўсіх пішам.
    Ледзь не забыла. На ручкі і блакноты для дзяцей у нас пайшло 28 тысяч 200 рублёў. Рахунак рэдакцыі не збяднеў ні на капейку: бацькі і бабулі раскашэліліся.

  3. Сделали праздник для детей и молодцы. Написали -молодцы. Всем не угодишь . И на таких придурков (извиняюсь)не обращайте внимание.

  4. Какие молодцы работники районной редакции! Нужно только брать пример! Первоклассникам редакции здоровья, успехов в учебе и незабываемых впечатлений от первого года учебы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *