Замок на колонке как способ борьбы с неплательщиками за воду

Общество Экономика

Калонка на замку
Нядаўна на калонку, што па вуліцы Вакзальнай у Шуміліне, работнікі камунгасу павесілі замок. І з гэтай нагоды некаторыя жыхары раёна пачалі біць трывогу.
Каб разабрацца ў сітуацыі, мы звярнуліся ў камунгас. “Гэта вымушаная мера, – патлумачыла начальнік участка водаканала УП ЖКГ  Г. К. Мароз. – Справа ў тым, што мы маем вялікі перарасход вады. Калонкамі карыстаюцца ўсе, а вось заключаць дагавор з камунгасам на аплату за карыстанне вадой жадае далёка не кожны”.
А як жа быць законапаслухмяным жыхарам, якія спраўна плацяць за ваду? Аказваецца, для іх у камунгасе выдалі па ключу ад калонкі. ”Гэта неяк непрывычна і не зусім зручна, – кажуць жыхары вуліцы Вакзальнай. – Але ж ходзім за вадой цяпер з ключом”.
Дарэчы, падобнае ўвядзенне, калі калонку замыкаюць на замок,  ёсць ужо шмат дзе ў Беларусі. Напрыклад, у Бабруйску….
“У Шуміліне і Светласельскім 88 калонак, – працягвае гаворку Галіна Канстанцінаўна. – Мы не рубім з пляча, спачатку высвятляем, колькі людзей жыве на канкрэтнай вуліцы і колькі на самой справе плацяць за ваду. А ёсць і такія вуліцы, дзе ў кожны дом падве-дзены водаправод. А людзі ўсё роўна бяруць ваду з калонкі, напрыклад, для паліву агародаў. Такая сітуацыя склалася па вуліцы Светласельскай. Нашы работнікі выцягнулі з калонкі шток, дык пасыпаліся адна за адной скаргі, што няма чым агароды паліваць”.
Па словах спецыялістаў камунгасу, у гэтым годзе ў Шуміліне яшчэ некалькі калонак закрыюць на замок. Некаторыя шумілінцы, дазнаўшыся пра гэта, кінуліся ў камунгас заключаць дагаворы за карыстанне вадой.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2013 г.



1 комментарий по теме “Замок на колонке как способ борьбы с неплательщиками за воду

  1. Зря поставили замки. Найдеться обязательно недовольный выдавит в замочную скважину пол тюбика суперклея или запихнет какую нибудь железку ночью и будет куча счастливых плательщиков стоять наутро возле колонки с ведрами а затем достанут пилочку по металлу и сами же этот замок и ликвидируют.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *