Рабочее совещание в райисполкоме

Актуалии Президент

Максімальна выкарыстоўваць унікальныя прыродныя рэсурсы Шуміліншчыны
Папярэднія вынікі работы раёна за студзень–жнівень бягучага года былі падведзены 3 верасня на рабочай нарадзе ў райвыканкаме.
Старшыня райвыканкама У. П. Куранны нацэліў кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый на больш плённую работу ў верасні з тым, каб за 9 месяцаў максімальна выканаць даведзеныя параметры сацыяльна-экана-мічнага развіцця.
Так, у галіне будаўніцтва стаіць задача ў верасні ўвесці ў строй новую шматпавярхоўку ў раёне СШ № 2.  Гэта, як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, дазволіць выканаць гадавое заданне на 70%.
У галіне сельскай гаспадаркі за восем месяцаў складваецца плюсавая рэнтабельнасць вытворчасці (плюс 3,5%), але і гэты паказчык далёкі да планавых 10-11%.
Што датычыць прамысловасці, то тут наогул мінусавая рэнтабельнасць вытворчасці – мінус 4,5%, і віною таму стратная работа Шумілінскага льнозавода.
Тым не менш раён прымае меры, каб захаваць льнозавод, найперш стаіць задача адмовіцца ад бешанковіцкага філіялу, які для завода з’яўляецца цяжкім баластам. Сёлета нашы льнаводы вырасцілі добры ўраджай, што таксама паспрыяе ўмацаванню эканамічнага становішча прадпрыемства.
Дарэчы, кіраўнік раёна паставіў задачу да 10 верасня ўбраць лён; да 20 верасня – бульбу, да 1 кастрычніка – кукурузу.
На раённай нарадзе ішла таксама размова пра неабходнасць больш актыўнага развіцця ў раёне аграэкатурызму і прыдарожнага сервісу. У гэтым накірунку робяцца пэўныя крокі, адзначыў У. П. Куранны, але гэта малая доля таго, што мы можам і павінны зрабіць. Уладзімір Пятровіч звярнуў увагу на той фактар, што Шумілінскі раён мае ўнікальныя прыродныя рэсурсы і знаходзіцца на міжнароднай трасе, па якой за суткі праязджае да шасці з паловай тысяч машын. І гэтыя акалічнасці трэба максімальна накіраваць на развіццё раёна.
Удзельнікі нарады абмеркавалі таксама пытанні падрыхтоўкі да зімы, навядзення парадку на зямлі і ў населеных пунктах, работы са зваротамі грамадзян і іншыя
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №70 ад 06.09.2013 г


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *