16 сентября – День работников леса

Актуалии Официально

Паважаныя ветэраны і работнікі лясной гаспадаркі раёна!
Ад імя Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу!

Свой лёс з работай у лясной гаспадарцы звязваюць людзі, улюбёныя ў прыгажосць роднай прыроды, якія лічаць сваім абавязкам захоўваць і памнажаць  зялёнае багацце роднай краіны.
Жадаем вам, каб  ваша нялёгкая і ў той жа час цікавая работа заўсёды прыносіла  вам вялікую радасць, маральна і матэрыяльна падтрымлівала і натхняла  вас на новыя слаўныя дасягненні і перамогі! Дабра вам, асабістага шчасця і святочнага настрою!
Надрукавана ў №73 ад 14.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *