Криминал. Просшествия

Происшествия

“Касіў” ад  арміі
27-гадовы жыхар Мікіціхі, з’яўляючыся ваеннаабавязаным, павінен быў яшчэ ў маі з’явіцца ў ваенкамат, каб пайсці  на тэрміновую ваенную службу. Але хлопец вырашыў “адкасіць” ад арміі. Ён сабраў свае рэчы і з’ехаў у Расійскую Федэрацыю. Згодна з арт.435, ч.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу” супраць хлопца ўзбуджана крымінальная справа. Яму пагражае штраф або арышт да шасці месяцаў,  або абмежаванне волі да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Грошы
У міліцыю звярнуўся жыхар Мінска і паведаміў, што ля аўтазаправачнай станцыі яго абрабавалі. З барсеткі пацярпелага прапалі 48 тысяч расійскіх рублёў і 100 долараў ЗША. Шумілінскім аддзелам Следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што абрабавалі мінчаніна дзве жыхаркі Шуміліна. Яны затрыманы, частка ўкрадзенага знойдзена і вернута гаспадару.
Абавязаны працаваць не хацеў
Пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да абавязанай асобы,  ураджэнца в. Грабніца.  Ён ухіляўся ад выплаты сродкаў на ўтрыманне непаўналетняга сына, які знаходзіцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Мужчыну дапамаглі працаўладкавацца, але ён на працягу трох месяцаў дапусціў 25 прагулаў без прычыны.
Мабільнік
У жыхаркі в. Глушыца з дома прапаў мабільны тэлефон. З гэтай нагоды жанчына звярнулася ў міліцыю і расказала, што тэлефона не стала ў перыяд з сямі да дзевяці гадзін вечара. Узбуджана крымінальная справа.
П’яны на мотаблоку…
Жыхар Шуміліна быў затрыманы ў стане алкагольнага ап’янення на мотаблоку. Складзены адміністрацыйны пратакол. Мужчыну пагражае штраф і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
… і на трактары
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі спынілі ў Обалі механізатара Обальскага керамічнага завода, які нецвярозы ехаў на трактары. Яму пагражае штраф ад 14 да 35 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў.
Перавышэнне хуткасці
Жыхар Полацкага раёна ехаў на легкавым аўто па аўтадарозе Р-20. Замест дапушчальнай хуткасці ў 90 км/гадз разагнаўся да 122 кіламетраў ў гадзіну.
У гэты ж дзень на аўтадарозе Віцебск-Полацк перавысіў хуткасны рэжым жыхар Санкт-Пецярбурга. На аўтамабілі “Хонда-Акцэнт” ён разагнаўся да 121 км/гадз. Абодвум вадзіцелям пагражае штраф ад трох да дзесяці базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *