Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Летні біятлон: восем прызавых месцаў
З поспехам выступілі юныя шумілінскія біятланісты на першынстве Віцебскай вобласці па летнім біятлоне, які праводзіўся ў абласным цэнтры 5 і 6 верасня. На рахунку выхаванцаў трэнера Г. М. Салапаева восем прызавых месцаў.
6 верасня перамаглі ў гладкай гонцы (без стральбы) і падняліся на вяршыню п’едэстала Маслюкова Кацярына (3 км, узроставая група 1999-2000 г.н.) і Сідарава Вікторыя (1 км, г.н. 2001 і маладзей). На другім месцы Гаўрылкіна Вольга (гонка на 5 км з 3-ма рубяжамі, 1996-98 г.н.) і Сабалеўскі Алег (гладкая конка на 1 км, г.н. 2001 і маладзей).
Паспяхова выступілі нашы спартсмены і ў першы дзень спаборніцтваў: у спрынтарскай гонцы на 3 км Гаўрылкіна Вольга і Маслюкова Кацярына на другім месцы.  У гонцы на 5 км трэцяе месца заваяваў Васільеў Уладзіслаў (1996-98 г.н.). Самыя юныя ўдзельнікі спаборніцтваў беглі 2 км, у выніку — Сідарава Вікторыя на  трэцім месцы, Сабалеўскі Алег – на чацвёртым.
Футбол
У мінулую нядзелю шумілінскія футбалісты правялі гульню ў Чашніках, дзе сустрэліся з мясцовым “Алімпам”.
Перамога з лікам 2:1 дазволіла нашай камандзе вярнуцца на другі радок турнірнай табліцы. Вызначыліся Алег Шульжынскі і Ігар Дашкевіч.
Наступная гульня пройдзе ў г. п. Лёзна 14 верасня. ФК “Шуміліна” будзе гуляць з лідарам групы “Дынама”, ад якога шумілінскую каманду аддзяляюць тры ачкі.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2013 г.



1 комментарий по теме “Шумилинские спортивные новости

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *