Новый реанимобиль поступил в Шумилинскую районную больницу

Здоровье Новости

Рэамабіль
У пятніцу ў цэнтральную раённую бальніцу паступіў адзін з самых сучасных рэамабіляў. Новы аўтамабіль набыты бальніцай за кошт сродкаў раённага бюджэту.
Рэамабіль аснашчаны самым сучасным медыцынскім абсталяваннем (электракардыёграф, дыфібрылятар, апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, апарат для падачы кіслароду і інш.).
Як адзначыў галоўны ўрач ЦРБ К. Ф. Баканаў, на рэамабілі будуць працаваць урачы-рэаніматолагі і кардыёлаг. Рэамабіль будзе аказваць экстраную медыцынскую дапамогу цяжкім хворым, а таксама транспарціроўку цяжка хворых у абласны цэнтр ці ў Мінск.
Алесь СЛАВІН.
Надрукавана ў №42 ад 29.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *