Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля Новости

Увод без рэгістрацыі
Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы паказваюць, што некаторыя асобы, якія ўводзяць у эксплуатацыю пабудаваныя аб’екты, бяспечна адносяцца да ўстаноўленага заканадаўствам абавязку па рэгістрацыі аб’ектаў і не выконваюць прадугледжаны для рэгістрацыі аб’ектаў тэрмін (2 месяцы).
Зараз на разглядзе ў абласным Камітэце знаходзіцца больш за 20 адміністрацыйных матэрыялаў па аб’ектах, пабудаваных грамадзянамі і суб’ектамі гаспадарання Сенненскага, Ушацкага, Чашніцкага, Лёзненскага раёнаў і Віцебска. Пры гэтым некаторыя звярнуліся за рэгістрацыяй праз 9 месяцаў пасля ўводу ў эксплуатацыю.
КДК вобласці нагадвае: за парушэнне тэрміну рэгістрацыі прадугледжаны накладанне штрафу на грамадзяніна – ад 5 да 10 БВ, ІП – ад 10 да 20 БВ, юрыдычную асобу – да 50 БВ.

Спагнанне даўгоў
Кантрольнымі мерапрыемствамі інспектараў дзяржкантролю выяўлены асобныя недахопы ў арганізацыі ўліку прыватызаваных жылых памяшканняў, па якіх ажыццяўляецца аплата, а таксама дзяржаўных жылых памяшканняў, уключаных у фонд арэнднага жылля.
Устаноўлена, што арганізацыямі, якія ажыццяўляюць кантроль за поўным і своечасовым паступленнем платы за прыватызацыю жылля, аслаблена работа па спагнанні пратэрмінаванай запазычанасці. Дзейсныя меры рэагавання да нядобрасумленных наймальнікаў не прымаюцца.
Маюць месца факты, калі арганізацыі-балансаўтрымальнікі арэнднага жылля расходуюць на ўласныя патрэбы паступіўшую плату за яго карыстанне, у той час як сродкі павінны накіроўвацца на будаўніцтва новага жылля альбо рамонт.
Кантроль за праводзімай работай у сферы выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду будзе прадоўжаны.

Работа з даўгабудамі
У Віцебскай вобласці за 5 апошніх год колькасць даўгабудаў зменшылася больш чым напалову – з 1913 да 812, аднак іх колькасць застаецца значнай. Для выпраўлення сітуацыі па ініцыятыве КДК створана рабочая група.
Калегіяй унесены прапановы, накіраваныя на актывізацыю работы з даўгабудамі. У іх ліку: вызначэнне максімальна магчымых зжатых тэрмінаў рэалізацыі мерапрыемстваў (завяршэнне будаўніцтва, знос, кансервацыя), разгляд магчымасці адчужэння, а таксама прыёмкі ў эксплуатацыю пры нязначных адхіленнях ад праектна-каштарыснай дакументацыі.

Недабудаванае жыллё
На канец 2020 года ў вобласці налічвалася больш за 400 індывідуальных жылых дамоў і дач, па якіх перавышаны тэрміны будаўніцтва.
Найбольшая колькасць недабудаванага жылля ў Браслаўскім, Глыбоцкім, Лепельскім, Чашніцкім, Віцебскім раёнах і ў Віцебску. Часта грамадзяне не інфармаваны пра магчымасць прадаўжэння тэрмінаў будаўніцтва індывідуальнага жылля альбо яго кансервацыі.
Работа мясцовых органаў улады павінна быць накіравана на папярэджанне такіх парушэнняў. На Віцебшчыне ёсць значная колькасць зямельных участкаў, у тым ліку і ў гарадах, на якіх гадамі не вядзецца будаўніцтва індывідуальных дамоў. Мясцовыя органы не прымаюць своечасовыя меры па іх адабранні і продажы альбо прадстаўленні тым, хто мае патрэбу.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №44 ад 11.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *