На рабочем совещании в райисполкоме – в центре внимания будущий урожай

Актуалии Президент

Верасень дае начную прахалоду
Верасень усё смялей уразае дзень, больш правоў дае начной прахалодзе. А гэта значыць, што добры гаспадар павінен завяршыць сяўбу азімых культур, класці дровы пад навес, засыпаць бульбу ў сховішча, падрамантаваць печку.
Аб тым, наколькі мы добрыя гаспадары, і ішла гаворка на ўчарашняй нарадзе ў райвыканкаме. Старшыня райвыканкама У. П. Куранны адзначыў нізкія тэмпы сяўбы азімых, і не толькі тэмпы. Не можа задаволіць такая якасць сяўбы, як напрыклад, каля вёскі Сахоненкі, дзе “Шумілінскі райаграсэрвіс” пакінуў недасеянымі 60 гектараў, ды і забыў пра іх. Тэмпы і якасць павінны быць не аддзеленымі адзін ад аднаго, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч.
Нездавальняюча ідзе і нарыхтоўка насення канюшыны, пакуль што нарыхтавана яе 22 тоны, патрэба ж у ёй – 70 тон. Начальнік райінспекцыі па насенняводству, каранціне і ахове раслін А. А. Шалюта далажыў, што прымаюцца ўсе меры для выканання задання.
Правальнай назваў У. П. Куранны работу райплемстанцыі (дырэктар А. А. Казьмін) і райветлячэбніцы па аднаўленні малочнага пагалоўя жывёлы, лячэнні кароў і цёлак. Такую ацэнку пацвярджае той факт, што за 8 месяцаў бягучага года ў раёне атрымана на 433 галавы маладняку менш, чым летась.
Намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў акцэнтаваў увагу прысутных на неабходнасці больш прадметнага выканання Дэкрэта Прэзідэнта № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях”, патрабавальнай і мэтанакіраванай работы з абавязанымі асобамі.
Акрамя гэтага, на нарадзе былі абмеркаваны пытанні работы будаўнічай галіны раёна, добраўпарадкавання, прафарыентацыйнай работы са школьнікамі, дэмаграфічныя пытанні, падрыхтоўка восеньскіх кірмашоў і іншыя.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *