В Шумилино прошла итоговая сессия районного Совета депутатов 26-го созыва

Актуалии Президент

Зроблена нямала. Яшчэ больш трэба зрабіць
Завяршаюць сваю работу дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання. Зараз яны падводзяць вынікі зробленага за чатыры гады, выступаюць перад выбаршчыкамі са справаздачамі.
13 сакавіка на сваю выніковую сесію сабраліся і дэпутаты Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў. Удзел у рабоце сесіі прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта У. П. Куранны і старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Р. В. Вінакураў.
Старшыня райсавета І. М. Новікава выступіла са справаздачай аб сваёй дзейнасці, дзейнасці прэзідыума і становішчы спраў на падведамаснай тэрыторыі.
Найперш Ірына Мікалаеўна спынілася на выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, адзначыла, што па выніках работы за 2010-2013 гады планавае заданне па экспарту тавараў перавышана ў 9 разоў, па экспарту паслуг – у 8 разоў. Адзначыла таксама плённую работу аграпрамысловага комплексу раёна ў 2012 годзе, калі было атрымана 29 тысяч тон малака, вырашчана 12,9 тысячы тон жывёлы і птушкі жывой вагой, сабраны валавы збор зерня ў 40,2 тысячы тон пры ўраджайнасці 25,2 цэнтнера з гектара. Рэнтабельнасць ад рэалізацыі прадукцыі склала 14,8%. Але ў цэлым па выніках работы за 2010-2013 гады паказчыкі па вытворчасці прадукцыі адстаюць ад планавых заданняў, даведзеных Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2011-2015 гады.
Дакладчык паведаміла, што за справаздачны перыяд у раёне пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 26924 квадратныя метры жылля, а гэта 111 жылых дамоў і 376 кватэр, у якіх 487 сямей справілі наваселле.
У Шумілінскім раёне створаны спрыяльны клімат для развіцця малога і сярэдняга бізнесу. У нас зарэгістраваны 141 суб’ект (на 66 больш, чым у 2010 годзе), у сферы прадпрымальніцтва занята 1239 чалавек, або 14% ад агульнай колькасці занятага насельніцтва, 56% агульнага аб’ёму рознічнага тавараабароту, 41,3% вытворчасці прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў у агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі прыходзіцца на долю малога бізнесу.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў расказала, што з 2010 года сярэднямесячная заработная плата ўзрасла ў 4,2 раза і склала на 1 студзеня 2014 года 3569 тысяч рублёў. Перад кіраўнікамі ўсіх формаў уласнасці стаіць задача забяспечыць да снежня бягучага года сярэднямесячную зарплату ў размеры 4333 тысячы рублёў.
Развіццю сістэмы адукацыі, аховы здароўя, культуры, фізкультуры, спорту ў раёне, павышэнню якасці іх паслуг, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы надаецца самая пільная ўвага, падкрэсліла дакладчык. Толькі за 2010-2013 гады на рамонт, мадэрнізацыю, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і ўтрыманне ўстаноў бюджэтнай сферы выдаткавана з бюджэту больш за 5 мільярдаў рублёў.
І. М. Новікава падрабязна спынілася на рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання, іх узаемадзеянні з органамі выканаўчай улады. Яна паведаміла, што за перыяд паўнамоцтваў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання праведзена 40 сесій раённага Савета дэпутатаў (справаздачная сесія, пра якую ідзе гаворка, была 41-й – аўт.), праведзена 61 пасяджэнне прэзідыума, 31 пасяджэнне пастаянных камісій райсавета.
Характарызуючы раённы бюджэт за 2010-2013 гады, старшыня райсавета адзначыла рост на 7,3% долі ўласных даходаў, якія па выніках 2013 года склалі 36%. У бюджэтах сельскіх Саветаў доля ўласных даходных патэнцыялаў узрасла на 7,1% і склала па выніках 2013 года 77,9%, што дазволіла атрымаць за чатыры гады 20,1 мільярда рублёў прафіцыту. Гэтыя сродкі былі накіраваны на сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.
Дэпутатамі 26 склікання прынята 13 праграм па розных накірунках дзейнасці.
У сваёй справаздачы І. М. Новікава адзначыла і тое, што для стварэння ўмоў работы органам улады пярвічнага ўзроўню праведзена значная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы сельсаветаў, што ўсе будынкі сельскіх саветаў адрамантаваны, усе сельсаветы забяспечаны транспартам, маюць неабходную аргтэхніку.
Райсавет дэпутатаў падтрымлівае сувязь з выбаршчыкамі, выкарыстоўваючы розныя формы і метады работы, праводзячы асабістыя прыёмы грамадзян, “прамыя лініі”, Дні работы з насельніцтвам і іншыя.
За справаздачны перыяд старшынёй раённага Савета дэпутатаў праведзена 86 асабістых (у тым ліку і выязных) прыёмаў грамадзян, 29 “прамых ліній”.
Высокая жыццёвая пазіцыя дэпутатаў мясцовых Саветаў дапамагае ім быць у авангардзе вытворчых дасягненняў, прымаць актыўны ўдзел у грамадска-палітычных кампаніях, быць прыкладам для іншых у паўсядзённым жыцці, якое ставіць новыя і новыя задачы. Старшыня райсавета падзякавала дэпутатам 26-га склікання за актыўную жыццёвую пазіцыю, за дэпутацкую дзейнасць, выказала таксама падзяку райвыканкаму, раённым службам, кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый за супрацоўніцтва і сумеснае вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння людзей, падкрэсліла, што перад дэпутацкім корпусам 27-га склікання стаяць яшчэ больш амбіцыёзныя задачы і ў вытворчым плане, і па падрыхтоўцы да 70-годдзя вызвалення Беларусі, да 90-годдзя ўтварэння Шумілінскага раёна, па рашэнні іншых пытанняў.
Пасля справаздачы старшыні райсавета на парадак дня сесіі было вынесена пытанне аб ходзе выканання рашэння раённага Савета дэпутатаў № 127 ад 29 чэрвеня 2012 года “Аб стане водазабеспячэння насельніцтва раёна”. З дакладам выступіў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама В. А. Емяльянаў. У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел дэпутат раённага Савета загадчыца ясляў-сада № 4 З. А. Зазыба, старшыня Светласельскага сельвыканкама В. В. Шчарбакоў, дырэктар УП ЖКГ І. К. Штуро. Шмат гаворкі вялося па тэме водазабеспячэння і ў сувязі з тым, што многія пункты рашэння аказаліся нявыкананымі, рашэнне пакінута на кантролі.
Перад удзельнікамі сесіі выступіў кіраўнік абласной экалагічнай службы Р. В. Вінакураў. Руслан Васільевіч адзначыў актуальнасць экалагічных пытанняў, падкрэсліў, што ў Шумілінскім раёне шмат робіцца ў гэтым накірунку і не менш трэба зрабіць – па будаўніцтве новага палігона цвёрдых бытавых адыходаў, зборы другасных рэсурсаў, барацьбе з баршчэўнікам,  вырашэнні многіх іншых пытанняў.
Дэпутаты раённага Савета зацвердзілі выкананне бюджэту раёна за 2013 год (інфармацыю падала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка), прынялі рашэнне аб вызваленні ад пералічэння ў раённы бюджэт часткі сродкаў ад здачы ў арэнду маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Шумілінскага раёна (з інфармацыяй выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Т. А. Сідарава).
Пасля заканчэння сесіі выступіў старшыня райвыканкама У. П. Куранны. Уладзімір Пятровіч спыніўся на актуальных пытаннях сённяшняга дня, падкрэсліў ролю дэпутатаў мясцовых Саветаў у грамадстве, выказаў упэўненасць, што сумесная работа заканадаўчай і выканаўчай галін улады абавязкова прынясе плён.
Аліна ПЯТРОВА.



2 комментария по теме “В Шумилино прошла итоговая сессия районного Совета депутатов 26-го созыва

  1. Новикова молодец. Шумилинцы уважают ее как личность и руководителя.

  2. Для нее Шумилинская земля — Родина, она знает каждого в лицо, всех стариков в забытых деревнях по имени отчеству. Это о многом говорит. Наши люди Шумилинцы — её соседи и земляки. Поэтому она и болеет за общее дело. Респект!!!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *