На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент Экономика

На вуліцах павінна быць чыста ў любое надвор’е
У сераду 21 студзеня адбылася рабочая нарада, якую правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны. На нараду былі запрошаны кіраўнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, раённых службаў, арганізацый і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў райцэнтры.
У цэнтры ўвагі кіраўніцтва раёна – пытанні жывёлагадоўлі, у прыватнасці, вытворчасці малака і яго якасці. У ААТ “Ляжні” няма даільных залаў, тым не менш 100% малака гаспадарка прадае гатункам “экстра”, а гаспадаркі, дзе ёсць сучасныя даільныя комплексы, не даюць высакаякаснай прадукцыі і губляюць грошы. “Чаму так адбываецца?” – адрасаваў пытанне адпаведным раённым службам У. П. Куранны.
Былі разгледжаны іншыя пытанні аграпрамысловага комплексу раёна:  узнаўленне статка, падрыхтоўка да веснавых работ – вывазка арганікі, ачыстка насення, назапашванне мінеральных угнаенняў, рамонт тэхнікі і іншае.
Абурэнне кіраўніка раёна выклікаў стан вуліц райцэнтра. Камунальным службам, арганізацыям, за якімі замацаваны прылеглыя тэрыторыі, варта працаваць аператыўна, прыбіраць снег з тратуараў і праезнай часткі вуліц адразу, а не складзіраваць яго каля бардзюраў і чакаць, пакуль ён ператворыцца ў ледзяныя груды. Вуліцы трэба трымаць чыстымі ў любую пару.
На нарадзе былі разгледжаны іншыя пытанні жыццядзейнасці раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №6 ад 23.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *