Прымерце касцюмчык у школу

Актуалии Образование Общество

Прымерце касцюмчык у школу
Адна справа падрыхтаваць дзіця да школы ў горадзе і райцэнтры, дзе і магазінаў многа, і рынкаў. Абы грошы былі. Іншая справа купіць усё неабходнае да школы ў аграгарадках. Ці магчыма гэта зрабіць у адным прамысловым магазіне райспажыўтаварыства?
Так, магчыма, скажуць многія  з тых бацькоў, якія жывуць у  Мішневічах. У аграгарадку прасторны прамысловы магазін, які  напрамую працуе з Віцебскай ўніверсальнай базай.
Прычым, ён круглы год, а не толькі падчас школьнага сезону, “забіты” таварамі. Ну, а ў канцы жніўня яны проста стракацяць сваёй разнастайнасцю. У “кутку школьніка”  –  сшыткі, пеналы, альбомы, фарбы, ручкі…Выбар   багаты.
Падыходзім бліжэй да прылаўкаў з адзеннем. Вывешаны багаты асартымент блузак і сарафанаў, хлапчуковых касцюмаў. Далей размешчаны спартыўныя касцюмы, красоўкі і туфлі. У магазіне можна купіць ранцы, партфелі і сумкі спартыўнага стылю.  Пытаемся ў загадчыцы магазіна Н. І. Цікавенка, ці ёсць такія сем’і, якія поўнасцю дзяцей збіраюць да школы ў мясцовым магазіне. “Зразумела, ёсць, – кажа Нэлі Іванаўна. – Калі не  падыходзіць памер, тады працуем па заказу”. Людзі ідуць за пакупкамі менавіта ў мясцовы магазін яшчэ і таму, што тут можна аформіць беспрацэнтны крэдыт “Школьны” на тэрмін да трох месяцаў. Прычым, без першапачатковага ўзносу. “Такімі крэдытамі пакарысталіся больш за дзесяць бацькоў, – кажа Н. І. Цікавенка. – І яшчэ ёсць час: у крэдыт можна купляць школьныя тавары да 1 кастрычніка”.
У аграгарадку Слабада прамысловы магазін крыху бяднейшы. Аднак і тут аформлены “куток школьніка”, ёсць такое-сякое адзенне і абутак. “ У клапатлівых бацькоў падрыхтоўка да школы пачалася ў канцы мінулага навучальнага года, – кажа загадчыца магазіна Г. Р. Аўсянкіна. – Многія яшчэ ў маі накуплялі сшыткаў. Усяго іх за лета прадала больш за тысячу”.
У Слабадскім магазіне можна купіць усе канцылярскія вырабы, неабходныя да школы. Што тычыцца адзення, то яго ў асноўным прывозяць у магазін па заказу. Нядаўна паступіў у продаж дзіцячы трыкатаж і шкарпэткі, абутак.
Па словах вядучага таваразнаўца райспажыўтаварыства Г. У. Прасолавай, ва ўсіх вясковых магазінах са жніўня працуюць адноўленыя “куткі школьніка”. А яшчэ Ганна Уладзіміраўна запрашала ўсіх  бацькоў наведаць шумілінскі ўнівермаг, куды нядаўна прывезлі хлапечыя касцюмы навагрудскай фабрыкі “БелКрэда” і дзявочыя сарафаны салігорскай “Калінкі”, а таксама пінскі трыкатаж на 50 мільёнаў рублёў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №65 ад 26.08.2014 г.



1 комментарий по теме “Прымерце касцюмчык у школу

  1. Ах, как всё прекрасно! А ведь по сути, собрать ребёнка в школу проблематично даже в Витебске. Это ведь только на первый наивный взгляд кажется, что прилавки “забіты” таварамі», которые «проста стракацяць сваёй разнастайнасцю». А вы попробуйте действительно, а не ради красивых слов, собрать ребёнка в школу в деревенском магазине. Боюсь, что в какой бы класс ни ходил ваш ребёнок, вам это не удастся даже в Шумилино. И зачем пускать пыль в глаза самим себе? Все ваши блузки и костюмчики — голая синтетика. Обувь — страшная, неудобная, дорогущая. Это уже не про магазины наши, а вообще о том, как у нас думают о детях. Короче, собираться в школу — сплошная нервотрёпка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *