3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

Актуалии Официально

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары раёна, госці нашага горада!

Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 67-й гадавінай з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Усім вядома, якой цаной у гады кровапралітнай вайны прыйшлося заплаціць салдатам Перамогі за тое, каб мы, беларусы, працавалі, гадавалі дзяцей, жылі пад мірным небам.
Гэта свята з’яўляецца сімвалам нацыянальнага адраджэння нашай дзяржавы. Гэта даніна гераізму і стойкасці, самаахвярнай барацьбе і бяспрыкладнаму працоўнаму по-дзвігу тых, хто падымаў краіну з руін, будаваў заводы, дамы, школы.
Маладая незалежная Беларусь з гонарам працягвае несці сцяг Перамогі. Мы цвёрда засвоілі ўрокі гісторыі, у нашай краіне робіцца ўсё, каб захаваць стабільнасць і спакой для будучыні рэспублікі.
Прыміце, паважаныя сябры, у гэты ўрачысты дзень самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, міру, святла і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт.   Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №49 ад 1.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *