77 выпускников школ района стали студентами

Актуалии Новости Образование

Шуміліншчына павялічвае колькасць студэнтаў
Традыцыйна пра работу ўстаноў адукацыі судзяць па паступленню выпускнікоў ва ўніверсітэты і каледжы. Папярэднія вынікі паступлення ў ВНУ уражваюць: 41,1% выпускнікоў сярэдніх школ раёна паступілі ў ВНУ (у мінулым годзе 32,1%).
Самы высокі вынік, як і належыць быць, у раённай гімназіі – з 26 выпускнікоў 22 (84,6%) прадоўжаць вучобу ва ўніверсітэтах і акадэміях, прычым, усе паступілі на бюджэтную форму навучання. Дарэчы, магло б быць і 100%, але не ўсім, асабліва вясковым дзецям, фінансавыя магчымасці дазваляюць вучыцца платна.
На другім месцы Шумілінская СШ №1 з вынікам 53,6% (паступілі 37 вучняў з 69), трэцяе месца ў Амбросавіцкай дзіцячы сад-СШ – 50% (паступіў 1 з 2 выпускнікоў). Далей размясціліся Кардонская (27,3%), Обальская (26,7%), Мікіціхінская (25%), Шумілінская №2 (23,8%) сярэднія школы. Па аднаму студэнту падрыхтавалі Лаўжанская і Мішневіцкая, Башнеўская і Навікоўская школы. Ніводнага студэнта не будзе сёлета ў Слабадской, Сіроцінскай і Мішкаўскай школах.
Надрукавана ў №62 ад 16.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *