30 чэрвеня – Дзень эканаміста

Новости Общество

30 чэрвеня – Дзень эканаміста

Паважаныя эканамісты!
Дарагія ветэраны фінансавай галіны раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём эканаміста!
Сёння няма ніводнай сферы, у якой бы не працавалі эканамісты. Ад эфектыўнасці вашай работы ў многім залежыць павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Ваш прафесіяналізм запатрабаваны!
Гэта сфера дзейнасці патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі, асаблівых чалавечых якасцяў – цярпення, дакладнасці, скрупулёзнасці дзеянняў, сумленнасці і абвостранага пачуцця адказнасці, але і ўмення прымаць граматныя дальнабачныя і ўзважаныя рашэнні, якія распрацоўваюць і рэалізуюць эканамічную палітыку.
Перад вамі стаяць няпростыя задачы: вызначэнне перспектыў і стварэнне ўмоў для ўстойлівага эканамічнага развіцця Шумілінскага раёна.
Няхай шматгадовы вопыт, веды і навыкі дапамагаюць вам  у вырашэнні задач па эфектыўным і рацыянальным выкарыстанні грашовых сродкаў  і нарошчванні  матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў.
Шчыра жадаем вам паспяховай рэалізацыі ўсіх вашых ідэй і праектаў, здароўя і шчасця, сямейнага дабрабыту і любові, падтрымкі і разумення з боку родных і блізкіх людзей!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2019 г.