6 августа — День железнодорожника

Актуалии Новости

Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнай галіны Шуміліншчыны!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні
з вашым прафесійным святам – Днём  чыгуначніка!
Будаўніцтва чыгункі яшчэ ў дзевятнаццатым стагоддзі адкрыла вялікія магчымасці для развіцця нашага краю. І сёння стальная  ветка ў многім садзейнічае сацыяльна-эканамічнаму развіццю Шуміліншчыны, з’яўляецца важным звяном транспартнай інфраструктуры Віцебскай вобласці і краіны. Ад вашай якаснай і зладжанай працы напрамую залежыць бяспечная і своечасовая дастаўка грузаў да месца прызначэння.
Будынак чыгуначнага вакзала ў г. п. Шуміліна з’яўляецца ўпрыгажэннем і візітнай карткай Шумілінскага раёна. Добраўпарадкаваная тэрыторыя і чысціня, камфорт і зручнасці на чыгуначных станцыях нашага раёна, забяспечаныя сіламі вашага калектыву, пакідаюць добрае ўражанне ў гасцей і жыхароў нашага краю.
У дзень прафесійнага свята прыміце словы шчырай удзячнасці за зладжаную працу, за ўклад у развіццё і добраўпарадкаванне Шуміліншчыны. Ад усёй душы хочацца пажадаць вам і вашым сем’ям моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай у жыцці будзе як мага больш радасных і светлых дзён, няхай цёплыя словы ўдзячнасці гучаць у ваш адрас як мага часцей!
Раённы выканаўчы камітэт.                     Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №60 ад 04.08.2017 г.



4 комментария по теме “6 августа — День железнодорожника

  1. С праздником!! Только вот фото хотелось бы видеть с участием наших шумилинских железнодорожников, «тягники» белорусские, а не взятую из Интернета фотку… Не очень уж сложно пройти от редакции до вокзала!

  2. Не сложно. Прошли. Сфотографировали. И написали материал. Читайте ниже. А это просто поздравление.

  3. Коллектив Вы сфотографировали в лице одного человека? Вот это работа! просто поздравление… просто фотография… и вообще все очень скромно и просто… У меня, как у читателя Вашей прессы, есть пожелание — излагайте, пожалуйста, новости района полно, красочно, с приложением качественных и интересных фото!

  4. Газета освещает в полном объёме трудовую «деятельность» волшебников,магов и колдунов с райисполкома.Простым смертным достаточно и того что хоть не забыли про праздник.А как эти люди живут,в каких условиях трудяться,с какими мыслями приходят на любимую работу…здесь журфак необходим,или хотя бы мало-мало жизненных понятий.А то работают невостребованные страной филологи с большой белорусской дороги…в никуда

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *