15 верасня – Дзень работнікаў лесу

Актуалии Официально

Паважаныя ветэраны і работнікі лясной гаспадаркі раёна!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу.

Для ўсіх нас лес – бясцэннае прыроднае багацце, залог экалагічнай бяспекі. І правільна выкарыстоўваць гэты рэсурс, памнажаць і захоўваць яго для патомкаў – галоўная задача работнікаў лесу Шумілінскага краю!
У лясной гаспадарцы нашага раёна працуюць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, якія бязмежна любяць прыроду і адказна адносяцца да яе.
Выказваем словы падзякі ўсім вам за добрасумленную і нястомную працу, за важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Шуміліншчыны.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, стабільнасці. Няхай усе вашы мэты і імкненні рэалізуюцца, у сем’ях пануюць мір, шчасце і дабрабыт!
Надрукавана ў №72 ад 13.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *