Запускаем фейерверки правильно

Безопасность Закон

Каму можна запускаць феерверкі?
Феерверкі ўпрыгожваюць розныя сямейныя святы. І іх нярэдка ўбачыш і ў Шуміліне, калі, напрыклад, святкуюць вяселлі.  Але інспекцыя дзяржаўнага пажарнага нагляду звяртае ўвагу грамадзян на правілы прымянення піратэхнічных вырабаў.
Главой 4 “Устройства і правядзення феерверкаў” Пастановы МНС Рэспублікі Беларусь № 32  “Аб зацвярджэнні  правілаў бяспекі пры вырабе і выкарыстанні піратэхнічных вырабаў” строга ўстаноўлена, што юрыдычныя і фізічныя асобы абавязаны строга выконваць патрабаванні гэтых правілаў. Напрыклад, да пачатку феерверку трэба атрымаць згоду ўласніка тэрыторыі, на якой будзе праводзіцца феерверк, атрымаць дазвол мясцовага органа ўлады, а таксама паведаміць у райаддзел па надзвычайных сітуацыях і органы ўнутраных спраў ( п.12, п. 20 Пастановы МНС № 32).
Да пачатку правядзення феерверку пускавая пляцоўка павінна быць ачышчана ад згараемага смецця, забяспечана пярвічнымі сродкамі пажаратушэння. Месца для дэманстрацыі феерверку варта размясціць на бяспечнай адлегласці ад згараемых пабудоў, складоў з палівам і іншымі гаручымі матэрыяламі.
Пасля заканчэння феерверку  пускавую пляцоўку варта агледзець з мэтай выяўлення і збору неадпрацаваных вырабаў і элементаў піратэхнічных зарадаў, знішчаць якія трэба ва ўстаноўленых для гэтых мэт месцах па-за горадам. Пры запуску феерверкаў дапускаецца выкарыстанне  толькі спраўнага і атэставанага пускавога абсталявання і сертыфікаваных  піратэхнічных вырабаў. Падрыхтоўкай і запускам феерверкаў павінны займацца не менш як два атэставаныя піратэхнікі пры непасрэдным кіраўніцтве асоб, атэставаных на права кіраўніцтва паказамі феерверкаў.
Калі не выконваюцца названыя патрабаванні запуску феерверкаў, парушальніку пагражае адказнасць па арт.17.1 “Дробнае хуліганства” і  23.48 “Парушэнне правілаў абыходжання з агнястрэльнай зброяй, выбухованебяспечнымі, едкімі рэчывамі або піратэхнічнымі вырабамі”.
Больш падрабязную інфармацыю пра феерверкі можна атрымаць у РАНС па тэл.  4-10-73 або па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Луначарскага , 44а.
А. ЛЯВОНАЎ, інспектар дзяржпажнагляду РАНС.
Надрукавана ў №73 ад 17.09.2013 г.



1 комментарий по теме “Запускаем фейерверки правильно

  1. Если исходить из вышеперечисленных правил тогда надо немедленно запретить работу заведения «Фортуны» где постоянно запускают фейерверки во время праздников,юбилеев,свадеб.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *