Свой конь или трактор – есть законный способ заработать

Сельское хозяйство Экономика

Добры варыянт падзаработку
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне інфармуе, што ў Рэспубліцы Беларусь прыняты асобныя меры па спрашчэнні працэдуры асобных відаў дзейнасці і іх падаткаабкладання.
Сёння ў жыхароў сельскай мясцовасці, якія маюць у маёмасці трактары або коней, з’явіўся добры варыянт падзаработку. Такія віды дзейнасці, як паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі (апрацоўка зямлі, сяўба, вырошчванне і ўборка ўраджаю, унясенне ўгнаенняў, вапнаванне глебы) маюць шэраг пераваг.
Па-першае, для такіх паслуг не патрэбна дзяржаўная рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка – дзейнічае заяўленчы прынцып. Па-другое, устаноўлена самая простая сістэма падаткаабкладання з выплатай адзінага падатку, які замяняе выплату іншых падаткаў. Акрамя таго, выплата падатку праводзіцца адзін раз у месяц. Калі аказанне сельскагаспадарчых паслуг носіць непастаянны характар, выплата адзінага падатку праводзіцца толькі за тыя месяцы, калі гэтыя паслугі аказваліся. Яшчэ адна перавага такога віду дзейнасці ў тым, што не трэба весці ўлік атрыманых даходаў і прадстаўляць у падатковую інспекцыю ўстаноўленую справаздачу.
Такім чынам, людзям, якія захочуць займацца аказаннем сельскагаспадарчых паслуг, неабходна толькі выплаціць адзіны падатак, налічаны падатковым органам на аснове прад’яўленай гэтым грамадзянінам заявы, у памеры 50 тысяч рублёў за месяц. Выплату падатку неабходна правесці да пачатку ажыццяўлення дзейнасці.
Адміністрацыйным Кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за нявыплату або няпоўную выплату фізічнай асобай сумы падатку.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспецыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 14 або па тэлефоне 4-23-71.
С. МАСЬКО, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар.
Надрукавана ў №73 ад 17.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *