Свою трудовую деятельность Наталья Дубровина, Алёна Бурденко и Виктория Козлова начали в Лежнях

Актуалии Молодёжь Экономика

Прыехалі на працу ў Ляжні

Эканамічна-бухгалтарская служба ААТ “Ляжні” ў мінулым годзе памаладзела.

Па размеркаванні працаваць галоўным бухгалтарам прыехала сюды  Наталля Дубровіна. Яна родам з Горак Магілёўскай вобласці, закончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Пасля заканчэння Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа  ў гаспадарку прыехала бухгалтар па зарплаце Алёна Бурдэнка.
З гэтай жа ўстановы накіравалі ў Ляжні і Вікторыю Казлову, якой даверылі пасаду галоўнага эканаміста. Мэтанакіраваная па жыцці, яна лічыць, што ў эканаміста павінна быць вышэйшая адукацыя, таму Вікторыя завочна паступіла ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.
Наталля, Алёна і Вікторыя – дзяўчаты гарадскія. Але, як кажуць яны самі, неаднойчы бывалі ў сельскай мясцовасці ў сваякоў.  Вёска іх ніколькі не спалохала, бо загадзя ведалі, што працаваць будуць у сельгаспрадпрыемстве. Маладых спецыялістаў у гаспадарцы сустрэлі цёпла, старэйшыя калегі дапамагаюць. Дзяўчаты вучацца, набіраюцца вопыту. Яны вельмі ўдзячныя за падказкі намесніку дырэктара гаспадаркі па вытворчасці Валянціне Васільеўне Яцко, якая з’яўляецца іх непасрэдным настаўнікам, дарадцам і куратарам адначасова.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №48 ад 22. 06. 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *