В школах Шумилинского района в 2012 году пять золотых медалистов!

Актуалии Молодёжь Образование

«Залатыя» выпускнікі Шуміліншчыны
Вось і заканчваюцца экзаменацыйныя хваляванні для выпускнікоў у школах раёна. Заўтра завяршаюць выпускныя іспыты 209 дзевяцікласнікаў. А ў сераду прайшоў апошні экзамен у 11-х класах. Сёлета адукацыйныя ўстановы раёна выпускаюць 165 адзінаццацікласнікаў. 9-11 чэрвеня пройдуць

Виктория Барановская (Шумилинская СШ №1)
Артём Чаплинский (Амбросивичская д/с-СШ)

выпускныя балі, вучні атрымаюць атэстаты і перад імі адкрыюцца жыццёвыя шляхі, паўстануць пытанні выбару прафесіі, адукацыйнай ўстановы. Для пяці сёлетніх выпускнікоў атэстаты будуць не звычайныя, з залатым бляскам медалёў. Сваёй упартай працай, сваімі здольнасцямі і намаганнямі пры падтрымцы настаўнікаў і бацькоў яны завяршаюць школьны курс з асаблівым гонарам – з залатым медалём. Гэта выпускнікі трох адукацыйных устаноў раёна: Бараноўская Вікторыя (Шумілінская СШ

Анастасия Степаненко (Шумилинская районная гимназия)

№1), Сыцько Кацярына, Сцепаненка Анастасія, Каваленка Юлія (усе з Шумілінскай раённай гімназіі), Чаплінскі Арцём (Амбросавіцкая д/с-СШ). Поспехаў вам і ўсім выпускнікам пры паступленні ва ўніверсітэты і каледжы, поспехаў у жыцці!
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №45 ад 08.06.2012 г.

Екатерина Сытько и Юлия Коваленко (Шумилинская районная гимназия)


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *