Шумилинские связисты идут к ветеранам Великой Отечественной войны с подарками

Актуалии

“Белтэлекам” віншуе ветэранаў
Кампанія РУП “Белтэлекам” кожны год віншуе ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны са святам 9 мая. У год святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі сувязісты тым больш не могуць стаяць у баку.
Напярэдадні гэтай шаноўнай даты спецыялісты Шумілінскага раённага вузла электрасувязі на чале з начальнікам Юрыем Маскальковым наведалі 43 ветэранаў, завіталі не толькі да шумілінцаў, але і ў самыя аддаленыя вёскі раёна.
Сувязісты віншавалі ветэранаў, дзякавалі за іх уклад у перамогу і мацаванне міру, жадалі здароўя на доўгія гады і дарылі падарункі – уручалі ветэранам радыёпрыёмнікі МЭТА-212, карткі СТК на 16000 тарыфных адзінак, бясплатна падключалі паслугу ZALA па акцыі “Дзень Перамогі”.
І гэта яшчэ не ўсё. З 7 па 11 мая міжгароднія тэлефонныя размовы (па Беларусі) з дамашніх тэлефонаў для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны будуць бясплатнымі. Даведкі па прадастаўленні бясплатных размоў па тэл. 153.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.

Удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Фёдара Іванавіча
Карнілава  віншуе з надыходзячым юбілеем
Вялікай Перамогі начальнік РВЭС Юрый Маскалькоў.
Надрукавана ў №33 ад 30.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *