Вакцина сохранит здоровье при эпидемии гриппа

Здоровье Общество

Здароўе захавае вакцына
Грып працягвае заставацца найбольш масавым інфекцыйным захворваннем (па частаце і колькасці выпадкаў у свеце складае 95% усіх інфекцыйных захворванняў) і з’яўляецца адной з самых актуальных медыцынскіх і сацыяльна-эканамічных праблем. Гэта адзіная інфекцыя, якая выклікае штогадовыя эпідэміі і перыядычныя пандэміі, што ахопліваюць да 30% насельніцтва зямнога шара.
На сённяшні дзень існуе толькі адзін эфектыўны спосаб абараніць сябе і сваю сям’ю ад грыпу – гэта зрабіць прышчэпку.
Вакцынацыя – надзейны і бяспечны спосаб абароны ад захворвання на грып. Сучасныя вакцыны рэдка выклікаюць пабочныя эфекты. Праз 2-4 тыдні пасля ўвядзення вакцыны ў арганізме ўзнікае імунная абарона супраць грыпу, якая доўжыцца да года. Вакцынацыю рэкамендуецца праводзіць у верасні-лістападзе, каб да пачатку эпідэміі арганізм быў ужо падрыхтаваны.
Вакцынацыя – вельмі дзейсны сродак супраць грыпу. А вось вымушанае ўжыванне антыбіётыкаў пасля таго, як чалавек ужо захварэў на грып, вельмі “б’е” па сэрцы, нырках, печані.
Як падлічылі медыкі, вакцынацыя супраць грыпу летась дазволіла з’эканоміць Віцебшчыне больш за 364 мільёны рублёў. Захворваемасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып у працоўных калектывах вобласці была зніжана на 22,5%.
Кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў раёна рэкамендавана правесці вакцынацыю сваіх работнікаў за ўласныя сродкі – для змяншэння страт рабочага часу па бальнічных лістках. Згодна з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сёлета неабходна ахапіць прафілактычнымі прышчэпкамі супраць грыпу не менш 35% насельніцтва.
У Шумілінскую цэнтральную раённую бальніцу паступіла супрацьгрыпозная вакцына. Прафілактычныя прышчэпкі будуць праводзіцца ў арганізацыях аховы здароўя за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэту, а таксама за асабістыя сродкі грамадзян.
Ваша здароўе – у вашых руках!
А. ВІЕРУ, загадчыца паліклінікі Шумілінскай ЦРБ,
Н. СКРЫПКІНА, памочнік эпідэміёлага Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *