Жара заставляет искать спасения в воде. Тонут взрослые, тонут и дети…

Безопасность Здоровье Общество

А да бяды — адзін крок
Нягледзячы на тое, што прайшоў Ілля, пасля якога не рэкамендавана купацца, гарачае надвор’е працягвае маніць людзей да вадаёмаў.  Водная стыхія можа аказацца трагічнай для тых, хто парушае правілы паводзін на вадзе.
Тонуць дарослыя, тонуць, на вялікі жаль, дзеці.  Штогод ад 19 да 23% трагічных выпадкаў на вадзе здараецца з малымі. Пры гэтым у большасці вінаватыя дарослыя. Адсутнасць пастаяннага кантролю з іх боку, няўменне аказаць першую дапамогу пры небяспечным выпадку прыводзяць да непапраўнай бяды.
Так здарылася і ў в. Муражы Браслаўскага раёна. У саджалцы каля дома патануў 7-гадовы хлопчык. Трагедыя здарылася з-за недагляду бацькоў.
Хочацца звярнуцца да вас, паважаныя дарослыя. Будзьце ўважлівыя, калі вашы дзеці ідуць да вады. Ні ў якім разе не адпускайце іх адных. Многія людзі, не маючы магчымасць пастаянна дабірацца да возера або рэчкі, ствараюць зону адпачынку побач з уласным жыллём (капаюць саджалкі, басейны і г. д.) і зачастую забываюць пра сваіх дзетак. Выведуць іх на вуліцу пагуляць, а самі займаюцца сваімі справамі, думаючы, што ў сваім двары дзіця нікуды не дзенецца.
А да бяды бывае адзін крок. Помніце, дзеці павінны знаходзіцца абавязкова пад пастаянным кантролем дарослых.

К. ДУДАРАВА, старшыня раённага таварыства ратавання на вадзе.
Опубликовано в №60 от 06.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *