Правильно пишем адрес на конверте

Общество

Наша хуткасць залежыць ад вас
У час  імклівага развіцця сродкаў камунікацыі рукапісны ліст не губляе сваёй актуальнасці. Ліст захоўвае цяпло чалавечай рукі, толькі ў яго можа быць ўкладзена часцінка душы. Статыстыка пісьмовых адпраўленняў толькі пацвярджае значнасць ліста.
Такая тэндэнцыя ўносіць свае карэктывы ў працу РУП «Белпошта» – прадпрыемства мае намер укараніць новыя аўтаматызаваныя тэхналогіі сартавання  пошты. Выкарыстанне сартавальнай машыны дазволіць спрасціць і паскорыць апрацоўку і праходжанне пісьмовай карэспандэнцыі па Беларусі і за яе межы. У сувязі з гэтым неабходна нагадаць пра важнасць правільнага афармлення паштовага адпраўлення.
Алгарытм працы сартавальнай машыны закладзены такім чынам, што пры выяўленні неадпаведнасцяў у адрасе лісты аўтаматычна накіроўваюцца на сартаванне ўручную, што павялічвае тэрмін сартавання.
Паштовы індэкс з’яўляецца неад’емнай часткай адрасных дадзеных. Калі вы не ведаеце ці не ўпэўнены ў дакладнасці індэкса месца прызначэння, удакладніце яго ў аддзяленні паштовай сувязі або на сайце РУП «Белпошта» http://www.belpost.by/info/zipcode/. Звярніце ўвагу, што на лістах і паштовых картках з кодавым штампам індэкс запаўняецца стылізаванымі лічбамі чарніламі чорнага або сіняга колеру. Ні ў якім разе не скарачайце назвы ў адрасе. Тое, што можа быць зразумела вам, неабавязкова будзе зразумела іншым.
На хуткасць дастаўкі карэспандэнцыі можа паўплываць любая нядбайна напісаная лічба ці літара. А правільна напісаныя адрасы і паштовыя індэксы дадуць магчымасць значна паскорыць працэс сартавання. Зразумела, што аўтаматычная машына зробіць гэта значна хутчэй за чалавека – аператара сартавальнага цэнтра.
Пішыце лісты родным і блізкім, сябрам і знаёмым у межах рэспублікі і па ўсім свеце! Толькі правільна ўказвайце адрас, і адказ не прымусіць вас доўга чакаць!
А. НОВІКАВА, намеснік начальніка Шумілінскага РВПС.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *