Районная Доска почёта

Актуалии Людзі і лёсы

Галоўнае не тэхніка,  а руплівасць
Мікалай Францавіч Баранаў, механізатар КУСГП «Ульскі», за добрыя вынікі ў рабоце вылучаны на раённую Дошку гонару.
Чалавек справы. Калі паабяцаў – абавязкова зробіць. Гэтак па-мужчынску нешматслоўна ахарактарызавалі механізатары КУСГП “Ульскі” свайго калегу Мікалая Францавіча Баранава. Сам родам з Мікалаёва, ён працуе ў калгасе 30 гадоў. Мікалай Францавіч – адзін з лепшых работнікаў. У другі раз за апошнюю дзесяцігодку яго прозвішча занесена на раённую Дошку гонару. Заслужыў. Сваімі працавітымі мазолістымі рукамі.
Такому механізатарскаму спрыту, як у М. Ф. Баранава, пазайздросціць кожны. Не ўсялякі так беражліва адносіцца да кожнай хвіліны. Як толькі світае, механізатар ужо на нагах. Трэба справіцца дома па гаспадарцы і – хутчэй на работу. Восенню Мікалай Францавіч уздымае зябліва, зімой падвозіць корм жывёле, а летам яго нарыхтоўвае. Сёлета, напрыклад, працаваў на КЗРы. На падборы і здрабненні зялёнай масы меў лепшы паказчык па гаспадарцы – 15760 тон. Вясной механізатар навешвае сеялку. А ўвогуле прыходзіцца араць, сеяць, касіць, перавозіць грузы – усяго і не пералічыць. Каб мець навыкі ў выкананні гэтых работ, трэба вельмі добра ведаць тэхніку. Але ў Мікалая Францавіча вопыту дастаткова. Ён і за слесара можа працаваць, і за рамонтніка. Трактар давядзе да ладу – залюбуешся. Прычым, не імкнецца атрымліваць самую навейшую тэхніку – працуе на МТЗ-82. “Ды з такой тэхнікай з плугамі на полі прасцей, асабліва на невялікіх участках”, – прызнаецца механізатар. І на ворыве, і на сяўбе ў Мікалая Францавіча заўсёды лепшыя паказчыкі. Значыць, якасць і тэмпы работы залежаць не столькі ад маркі тэхнікі, колькі ад руплівасці чалавека.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Опубликовано в №82 от 22.10.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *