Общественные организации Шумилинского района организовали паломничества и экскурсии для инвалидов и ветеранов

Общество

ДУША СПЯВАЛА ЛЯ СВЯТЫНІ
Вёска Станькова Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці вядомая тым, што тут знаходзіцца знакаміты Свята-Нікольскі храм, дзе хрысцілася Блажэнная Валянціна Мінская.
Вось у гэтыя святыя мясціны і арганізавалі паездку члены раённага таварыства інвалідаў на чале з Л. М. Нагібавай.  А пра экскурсію нам расказала Т. І. Зуева са Слабады. “Назбіралася так многа жадаючых, што мы нават не змясціліся ў адзін экскурсійны аўтобус, – кажа Тамара Іванаўна. – Таму адна група ездзіла ў Станькова ў адну нядзелю, другая – у наступную. Але ўсе (каля дзевяноста чалавек) вярнуліся з паездкі з незабыўнымі ўражаннямі, з добрым настроем. Ад імя ўсіх хочацца выказаць падзяку нашаму арганізатару –  старшыні раённага таварыства інвалідаў Л. М. Нагібавай”.
Паломнікі наведалі і магілу Блажэннай Валянціны Мінскай, якая знахо-дзіцца ў вёсцы Крысава. Менавіта сюды ідуць людзі, прыязджаюць з розных куткоў Беларусі, з Расіі і Украіны вернікі. Гавораць, што Валянціна Мінская, якая дапамагала людзям пры жыцці, лечыць і зараз. Нават ад яе магілы ідуць нябачныя прамяні вылечвання. А паколькі сярод экскурсантаў з Шуміліншчыны былі ў сваёй пераважнасці людзі сталага ўзросту, яны пакланіліся магіле святой і папрасілі ў яе добрага здароўя.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Фота Святланы БАЛАШЭЎСКАЙ.
ПАКЛАНІЛІСЯ ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
Ветэраны нашага раёна – людзі надзвычай актыўныя. Яны прымаюць удзел у розных раённых і абласных мерапрыемствах, арганізоўваюць паездкі па гістарычным мясцінах Беларусі. Вось і нядаўна ездзілі на экскурсію ў Полацк.
Па просьбе ветэранаў арганізавала такую паездку старшыня раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікава.
Ветэраны Шуміліншчыны (усяго 22 чалавекі)  наведалі Сафійскі сабор і жаночы манастыр. “Усім экскурсія вельмі спадабалася, – кажа  ветэран працы Л. І. Якаўлева. – Тыя, хто ўпершыню пабываў у Сафійскім саборы, былі здзіўлены яго велічнасцю і прыгажосцю, старажытнымі фрэскамі, экспанатамі даўніны. Мы пакланіліся  мошчам Ефрасінні Полацкай, паставілі свечкі за здароўе сваіх родзічаў. Увогуле экскурсія прайшла цікава, у спакойнай сяброўскай атмасферы”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №77 ад 01.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *