На «прамой лініі» – асвятленне і разлікі за малако

Новости Общество Президент

Асвятленне і разлікі за малако

Два тэлефонныя звароты – па вулічнаму асвятленню і разліках за малако – паступілі да старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча на «прамую лінію», якая прайшла ў мінулую суботу, 22 студзеня.
З просьбай адрамантаваць вулічны ліхтар звярнуліся жыхары вёскі Грудзінава Обальскага сельсавета. На працягу тыдня сітуацыя будзе выпраўлена, запэўніў вяскоўцаў старшыня райсавета.
Другі званок быў з вёскі Шыліна ад гаспадыні, якая трымае кароў і здае дзяржаве малако. Полацкі малочны камбінат не разлічваецца своечасова за здадзеную прадукцыю, падзялілася набалелым жанчына ад імя некалькіх гаспадароў, запазычыў ажно за цэлы месяц, у той час як павінен па ўмовах дагавору разлічвацца за кожныя 10 дзён. Мікалай Будневіч паабяцаў умяшацца ў сітуацыю, напісаць афіцыйны ліст на імя кіраўніцтва Полацкага малочнага камбіната і паса-дзейнічаць у вырашэнні праблемы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №6 ад 25.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *