Ачыстка двароў ад аўтахламу
Пасля ўмяшання Камітэта дзяржкантролю вобласці актывізавана работа па ачыстцы вуліц і дваровых тэрыторый у населеных пунктах вобласці ад кінутых транспартных сродкаў.
На “гарачую лінію” Камітэта, праведзеную ў красавіку, паступіла больш за 40 зваротаў грамадзян на адсутнасць належнай арганізацыі работы па эвакуацыі транспартных сродкаў, якія працяглы час не эксплуатуюцца.
Камітэт даручыў мясцовым органам улады забяспечыць выяўленне такіх транспартных сродкаў і прымусіць іх уласнікаў вызваліць тэрыторыі ад аўтахламу ці прыняць іншыя меры, прадугледжаныя заканадаўствам.
У выніку выканання даручэння ўстаноўлены ўласнікі 45 транспартных сродкаў, накіраваны паведамленні пра неабходнасць іх перамяшчэння, прывядзенне ў належны стан ці ўтылізацыю.
КДК нагадвае, што згодна з заканадаўствам у выпадку непрыняцця на працягу 30 каляндарных дзён з дня ўручэння паведамлення ўласнікам транспартнага сродку неабходных мер, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган прымусова перамяшчае дадзены сродак на ахоўваемую стаянку.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.

