1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

Актуалии Официально

Паважаныя пенсіянеры, ветэраны вайны і працы!
Ад усёй душы віншуем вас з Днём пажылых людзей!

Гэты дзень – даніна векавым традыцыям, ушанаванне сталасці, нашага прызнання старэйшаму пакаленню, якое стварала і захоўвала ўсё тое, чым мы сёння ганарымся. На вашу долю выпала нямала цяжкіх выпрабаванняў. Вы пазналі ўсе цяжкасці ваенных гадоў і разрухі, добрасумленна працавалі ў мірны час, будавалі і добраўпарадкавалі краіну. Многія з вас і сёння займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, прымаюць пасільны ўдзел у грамадскай дзейнасці, культурных і спартыўных мерапрыемствах, сацыяльных праектах, выхаванні моладзі.
Прадстаўнікі старэйшага пакалення перадаюць сваім дзецям, унукам і праўнукам лепшыя традыцыі і духоўныя каштоўнасці, багаты жыццёвы вопыт, аб’яднаўшы дзесяцігоддзі гісторыі ў адзін непарыўны ланцуг.
Дазвольце выказаць вам вялікую ўдзячнасць за шматгадовую працу, за вашу сілу духа і любоў да роднай зямлі, нераўнадушша да жыцця, актыўную жыццёвую пазіцыю, якія з’яўляюцца прыкладам для моладзі. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, аптымізму, беражлівых адносін, душэўнай цеплыні і любві блізкіх людзей!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №77 ад 01.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *