В Шумилино прошли мероприятия, посвящённые Дню пожилого человека

Актуалии Общество

Кожны трэці чалавек на Шуміліншчыне – пенсіянер
1 кастрычніка з нагоды Дня пажылых людзей у гарадскім Доме культуры прайшло свята “Мае  гады – маё багацце”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава і сакратар абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Т. Я. Говарава. Пачэсным госцем прысутнічаў на свяце У. А. Дубасарскі, сын лётчыка А. І. Дубасарскага, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, вызваляючы шумілінскую зямлю ад ворагаў.
Свята было поўнае прачулых слоў, падарункаў, спеваў і апошніх восеньскіх кветак. Так заўжды бывае, бо галоўныя героі ахвотна рэагуюць на любое праяўленне ўвагі да сябе. Пра гэта гаварыла І. М. Новікава. Яна выказала словы павагі і любові да людзей паважанага ўзросту, пажадала ім здароўя, аптымізму, доўгіх гадоў жыцця. “У нашым раёне жыве 6340 чалавек пенсійнага ўзросту. І гэта амаль 30% ад агульнай колькасці шумілінцаў. А да прыкладу, на тэрыторыі Каўлякоўскага сельсавета – гэта амаль кожны другі яго жыхар”, – падсумавала Ірына Мікалаеўна. Жывуць у раёне і доўгажыхары, іх – 79 (тыя, каму больш за 90). А вось Надзея Пракопаўна Ягорава,  жыхарка вёскі Заложнае Мішневіцкага сельсавета, адзначыла ўжо стогадовы юбілей. Ірына Мікалаеўна гаварыла пра тое, што робіцца для спакою, захавання здароўя, дабрабыту пажылых людзей у краіне і ў нашым раёне. Адзначала іх удзел у грамадскім жыцці, іх нястомную актыўнасць і самаахвярнасць.
Раённай арганізацыяй ветэранаў сумесна з актывам раёна, ваенкаматам, грамадскімі арганізацыямі, школьнікамі праводзіцца маштабная работа па духоўна-маральным і ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, пошукавай дзейнасці, арганізацыі цікавых форм работы.
Ветэраны-актывісты займаюцца ўвекавечваннем памяці загінуўшых воінаў, удзельнічаюць у міжнародных акцыях, перадаюць свой  жыццёвы вопыт моладзі.
Таццяна Яўгенаўна Говарава ўручыла граматы абласнога Савета ветэранаў дырэктару СШ №2 І. І. Аляксееву і педагогу-арганізатару СШ №1 С. У. Емельянавай – за актыўны ўдзел у ветэранскім руху і героіка-патрыятычным выхаванні моладзі. Граматай абласнога Савета ветэранаў за творчасць, любоў да роднай зямлі, за актыўны ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе “Мая зямля – мой родны дом”, узорны парадак і эстэтычнае ўтрыманне прысядзібнай тэрыторыі была ўзнагароджана ветэран працы Алена Арсенцьеўна Леўчанкова.
Нашы ветэраны не стаміліся жыць, не растрацілі на доўгім жыццёвым шляху ўменне бачыць і ствараць прыгожае, імкненне да новага. Іх панадворкі заўжды вызначаюцца багаццем кветак, цікавымі кампазіцыямі, асаблівай дагледжанасцю. Прычым, усё гэта ў поўнай меры тычыцца і прыдамавых тэрыторый шматкватэрнага жылля. На сцэну ўздымаліся і ўздымаліся гаспадыні, сямейныя пары  з усіх куткоў раёна для таго, каб атрымаць падарункі і заслужаныя словы павагі і віншаванняў. Дарэчы, многія з іх ужо каторы год запар становяцца лаўрэатамі агляду-конкурсу “Мая зямля – мой родны дом”, але, як адзначыла І. М. Новікава, ніколі не спыняюцца на дасягнутым, заўжды прыбаўляюць у аздабленні панадворкаў, пастаянна ўдасканальваюць сваю работу. Больш таго, шмат сярод ветэранаў і тых, хто займаецца дэкаратыўна-прыкладнай творчасцю, захаваннем нацыянальных традыцый, напісаннем вершаў.
Грамат, дыпломаў, падарункаў у гэты дзень было ўручана столькі, што адразу становіцца зразумела, што нашы ветэраны не на словах, а на справе – сапраўды самая актыўная частка насельніцтва. Яны шмат падарожнічаюць, збіраюцца ў гурткі па інтарэсах, арганізуюць святы, супрацоўнічаюць з дзецьмі і моладдзю – пра ўсё гэта гаварыла старшыня раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікава. Гаварыла, што да канца года яны яшчэ плануюць правесці некалькі досыць маштабных мерапрыемстваў. Дзякавала ўсім, хто дапамагае здзяйсняць задуманае.
Нельга не адзначыць і тое, што артыстамі на свяце таксама былі самі ветэраны. Спявалі, чыталі вершы, выконвалі мініяцюры. І ў гэтым было столькі шчырасці, столькі таленту, столькі непадробленага жыццялюбства.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



1 комментарий по теме “В Шумилино прошли мероприятия, посвящённые Дню пожилого человека

  1. Спасибо организатором праздника от пожилых людей за хорошо организованное мероприятие.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *