Районный Центр детей и молодёжи представил своих артистов

Актуалии Образование

Мелодыі джазу і рок-н-ролу
Сапраўдным падарункам для аматараў музыкі стаў  гала-канцэрт “Прывітанне, свет!”, які прайшоў у мінулую пятніцу ў СШ №1. Арганізатарам канцэрту выступіў раённы Цэнтр дзяцей і моладзі. У праграме было 17 выступленняў юных артыстаў з 9 школ раёна.
Артысты падарылі гледачам кампазіцыі розных жанравых накірункаў. Адкрылі фэст гукі цымбалаў, кампазіцыю на цымбалах прапанавалі вучаніцы з СШ №2. Багата было танцавальных кампазіцый: гумарыстычны танец “Дамавы” (Обальская СШ), яркае танцавальнае відовішча “Гномікі” ад калектыву “Залатая рыбка” з СШ №1,  усходні танец (Мішневіцкая СШ) і вясёлы рок-н-рол (Слабадская школа).
Больш чым палова канцэртнай праграмы – песенныя кампазіцыі. Юныя спевакі і спявачкі таксама парадавалі добрым выкананнем песень. Гучалі і патрыятычныя, і лірычныя кампазіцыі. Прыемна адзначыць, што дзве спявачкі выканалі песні на беларускай мове.
Арганічна ўпісаліся ў гала-канцэрт і чытальнікі. Эмацыянальнасць і вобразнасць, з якімі хлопцы прачыталі творы “36,5” і “Прагулка”, заслужылі гучныя апладысменты гледачоў.
Большасць артыстаў, што бралі ўдзел у гала-канцэрце, будуць абараняць гонар раёна на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Прывітанне, свет!”, які пройдзе ў канцы студзеня.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *