18 мая — Международный день музеев

Актуалии Культура

Міжнародны дзень музеяў
Шумілінскі музей: рарытэты, сэлфі і папугаі

18 мая ў Міжнародны дзень музеяў у Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі пройдзе акцыя “Дзень дарыльшчыка”. Падарыць можна старадаўнія рэчы і дакументы, сямейныя рарытэты і выпадковыя знаходкі, якія зоймуць годнае месца ў музеі. Госці, якія прыйдуць у гэты дзень з падарункамі для музея, атрымаюць сертыфікат дарыльшчыка і змогуць бясплатна наведаць стацыянарную музейную экспазіцыю. Кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у акцыі “Дзень музейнага сэлфі” – зрабіць фота на фоне экспанатаў музея і вылажыць іх у сацыяльных сетках з хэштэгам #MuseumSelfie.
Таксама да 27 мая ў музеі будзе працаваць выстава “Свет вялікіх папугаяў” (уваход платны). Вас чакаюць з 10.00 до 19.00.

У музеі Обальскага камсамольскага падполля акцыі «Дзень дарыльшчыка» і «Дзень музейнага сэлфі» пройдуць 17 мая з 10.00 да 18.00. У гэты дзень будзе працаваць выстава старадаўніх фотаздымкаў “Обаль. Погляд з мінулага” (уваход бясплатны).
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *