Свободное время с пользой для души и тела. Приглашают спортивные школы, клубы и секции

Общество Спорт, туризм

Спорт як стыль жыцця
З пачаткам новага навучальнага года актывізавала сваю работу дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Займацца ў ДзЮСШ могуць дзеці з дзевяці год, хаця пры таленавітасці дзетак і медыцынскім дазволе, трэнеры даюць згоду хлопчыкам і дзяўчынкам больш малодшага ўзросту.
Аддзяленне валейболу (Шуміліна)
Валейбол у раёне заўсёды карыстаўся вялікай папулярнасцю. Шумілінскія каманды неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі абласных і рэспубліканскіх чэмпіянатаў. Дарэчы, у мінулым навучальным годзе нашы хлопцы сталі чэмпіёнамі вобласці, а Пётр Лазука ў складзе каманды вобласці – чэмпіёнам рэспублікі.
Шумілінскае аддзяленне валейболу дало пуцёўку ў спартыўнае прафесійнае жыццё тром майстрам спорту і шасці кандыдатам у майстры спорту. Трэнеры аддзялення валейболу: Аляксей Паршыкаў, Людміла Харкавец, Любоў Бабова, Вікторыя Дубко. Таксама група валейболу ёсць у Мішневіцкай школе.
Аляксей Паршыкаў займаецца з хлопчыкамі сярэдняга і старэйшага ўзростаў штодзённа, акрамя  аўторка, з 17.00 да 21.00.
Людміла Харкавец займаецца з дзяўчынкамі малодшага і сярэдняга ўзростаў штодзённа, акрамя суботы, з 14.45 да 19.15.
Вікторыя Дубко займаецца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі малодшага ўзросту ў СШ №2 штодзённа, акрамя аўторка і чацвярга, з 15.30 да 17.30.
Любоў Бабова займаецца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі  малодшага і сярэдняга ўзростаў што-дзённа, акрамя панядзелка, з 14.00 да 17.00.
Аддзяленне грэка-рымскай барацьбы (Обаль)
На працягу апошніх трох дзясяткаў гадоў для юнакоў г. п. Обаль самы модны занятак – грэка-рымская барацьба. Обальскіх барцоў добра ведаюць як у рэспубліцы, так і за яе межамі. За час работы аддзялення прафесійны спорт пабагацеў на восем майстроў спорту і дваццаць восем кандыдатаў у майстры спорту. Сярод апошніх гучных перамог обальскіх спартсменаў адзначым бронзавы медаль Вадзіма Грачухіна на Еўраазіяцкіх гульнях.
Трэнер аддзялення грэка-рымскай барацьбы: Пётр Ганушчанка. Пётр Васільевіч працуе штодзённа, акрамя нядзелі, з 14.00 да 18.30.
Віцебская цэнтральная спецыяльная спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву
прафсаюзаў па барацьбе “Асілак”.
Шумілінскае аддзяленне грэка-рымскай барацьбы
Дзявяты год у Шуміліне працуе аддзяленне грэка-рымскай барацьбы. Два яго выхаванцы сталі кандыдатамі ў майстры спорту. Трэнер аддзялення грэка-рымскай барацьбы Юрый Сцяпанаў. Юрый Генадзьевіч праводзіць трэніроўкі штодзённа, акрамя суботы і нядзелі, з 15.00 да 18.00 на базе Цэнтра дзяцей і моладзі.
Фізкультурна-спартыўны клуб “Здароўе”
Для дарослых і дзяцей
ФСК “Здароўе” карыстаецца папулярнасцю ў аматараў здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку. Спартыўныя секцыі наведваюць звыш ста чалавек, заняткі пачынаюцца з 18.00 штодзённа, без выхадных. Плата за наведванне невялікая. У спартыўную залу прыходзяць і групы, якія поўнасцю складаюцца з работнікаў адной арганізацыі ці прадпрыемства. Для прыкладу можна назваць работнікаў “Аховы”, “Шумілінскага райаграсэрвісу”, РАУС і іншых.
РЫТМІЧНАЯ ГІМНАСТЫКА. Від спорту для жанчын, якія імкнуцца заўсёды быць грацыёзнымі і стройнымі. Спецыяльны комплекс практыкаванняў пад музыку нясе не толькі пазітыўны настрой, а і дае магчымасць заставацца ў выдатнай спартыўнай форме. Інструктар – Вікторыя Дубко.
ВАЛЕЙБОЛ. Валейбольныя секцыі працягваюць лепшыя традыцыі ДзЮСШ, багата дарослых валейбалістаў і сёння працягваюць займацца валейболам. Для іх, а таксама ўсіх жадаючых, і ёсць група па валейболе. Інструктарам працуе Любоў Бабова.
БІЯТЛОН. З гэтага года ў ФСК “Здароўе” працуе новая група – біятлонная. Яна разлічана на хлопчыкаў і дзяўчынак. Трэнер Генадзь Салапаеў.
ШАХМАТЫ, ШАШКІ. Віды спорту для сапраўдных інтэлектуалаў. Старадаўнія гульні даўно сталі элітнымі відамі спорту. Заняткі праходзяць па нядзелях з 10.00.
ГРУПЫ АГУЛЬНАФІЗІЧНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ. Цудоўная магчымасць для усебаковага фізічнага развіцця. Калектыўныя і індывідуальныя віды спорту, асабісты падыход да кожнага сталі залогам папулярнасці ў насельніцтва. Інструктар Іна Прасветава.
ФУТБОЛ. Від спорту нумар адзін ва ўсім свеце. І гэтым усё сказана. Заўсёды ёсць жадаючыя паганяць мяч.  Інструктарам  працуе Станіслаў Прасветаў.
АТЛЕТЫЧНАЯ ГІМНАСТЫКА. Вопыт інструктара Пятра Рудова і даволі добрая база трэнажорнай залы дапамогуць наведвальнікам заставацца ў добрай фізічнай форме.
ГІРАВЫ СПОРТ. Захапленне для сапраўдных мужчын. Трэніроўкі ў Пятра Рудова праходзяць з улікам індывідуальных магчымасцяў і запатрабаванняў. Такая методыка дазваляе быць у цудоўнай фізічнай форме.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *