Накануне Дня учителя газета «Герой працы» попросила жителей района назвать имя своего любимого педагога

Образование Общество

А ў вас ёсць любімы школьны настаўнік?
Ганна Барысевіч, а.-г. Кардон:
–  Вядома, у мяне быў любімы школьны настаўнік – гэта Рыгор Іванавіч Беліжэнка. У Кардонскай школе ён калісьці быў дырэктарам, а ў нашым класе выкладаў гісторыю. Ён быў  строгі і справядлівы. Да вучняў заўсёды адносіўся, як да дарослых. Не кідаў сваіх слоў на вецер, калі нешта абяцаў, абавязкова выконваў. Рыгор Іванавіч і зараз жыве ў Кардоне, напярэдадні Дня настаўніка зычу яму добрага здароўя. Няхай вам, Рыгор Іванавіч, хопіць сіл яшчэ на доўгія гады.
Фёдар Калдуноў, а.-г. Башні:
– Некаторыя не памятаюць сваіх першых настаўнікаў. А я не разумею, як такое можа быць. Вобраз сваёй першай настаўніцы, Матроны Аляксееўны  Кібісавай, пранёс праз усё сваё жыццё. Яна была прыгожая, добрая, уважлівая. Тады ў Башнях была толькі пачатковая школа, і ў нашым першым класе было ўсяго пяць чалавек. І мы ўсе вельмі любілі сваю першую настаўніцу.
Мікіта, 7 клас, г. п. Шуміліна:
– Мне падабаецца настаўніца геаграфіі Петухова Святлана Аляксандраўна. Проста яна цікава вя-дзе ўрокі. На іх я дазнаўся столькі захапляльна! Зараз мы вывучаем клімат, вя-дзём асабістыя практычныя назіранні, запісваем у так спецыяльны дзённік. Мне вельмі падабаецца, калі разам з настаўніцай праводзім розныя доследы.
Людміла Купрыянава, а.-г. Мікіціха:
– Маім любімым школьным настаўнікам была Ганна Ісакаўна Ляшчова. Яна вучыла мяне ў пачатковых класах. А наша школа называлася Спаская і размяшчалася непадалёк ад вёскі Цаўі. На жаль, настаўніцы даўно няма ў жывых, але ж у маёй памяці яна засталася як добры і сціплы чалавек, з прыгожаю ўсмешкаю на твары.
Анастасія, 11 клас, г. п. Шуміліна:
– Люблю ўрокі гісторыі, якія вядзе Сахончык Сяргей Яўгенавіч. Ён добры, любіць дзяцей, ніколі не павышае на нас голас. І расказвае тэму не вельмі гучна, але вельмі цікава, так што нават хлопцы на задніх партах перастаюць перашэптвацца, каб пачуць сказанае і змагчы адказаць у канцы ўрока на пытанні тэстаў.
Уладзімір Мальгін, а.-г. Слабада:
– Вядома, я памятаю сваю любімую настаўніцу – гэта Інэса Паўлаўна Собалева. Яна ў нашай Слабадской школе выкладала матэматыку. Вельмі была ўлюбёная ў свой прадмет, проста ўмела зачараваць сваімі ўрокамі. Нават тыя, у каго не было ніякіх матэматычных здольнасцяў, любілі ў нашым класе ўрокі гэтай настаўніцы.
Кацярына Рысева, вёска Прыазёрная:
– Сама я родам з Гарадка, там жа хадзіла і ў школу. І сёння з цеплынёй успамінаю сваю першую настаўніцу – Веру Іванаўну Быцко. Напэўна, таму, што яна была нам, першакласнікам, замест мамы, гладзіла па галоўцы, падтрымлівала і суцяшала, вучыла пісаць першыя ў жыцці словы.
Вольга Карпава, г. п. Шуміліна:
–  Я заканчвала Суравенскую сярэднюю школу. Думаю, у мяне былі усе настаўнікі добрыя, прафесіяналы сваёй справы. Нават цяжка выдзеліць любімага. Але ж назаву Галіну Уладзіміраўну Зязюлька, якая выкладала ў мяне ўрокі біялогіі. Яна ўмела зацікавіць, павесці за сабой. Думаю, пашанцавала тым дзецям Мішневіцкай школы, якіх зараз вучыць гэта настаўніца. Дзякуючы Галіне Уладзіміраўне і я ў свой час пайшла вучыцца на біёлага.
Інтэрв’ю правяла Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2013 г.


1 комментарий по теме “Накануне Дня учителя газета «Герой працы» попросила жителей района назвать имя своего любимого педагога

  1. А моя любимая учительница Раиса Яковлевна Рачковская — преподаватель русского языка и литературы. Чудесный человек и превосходный учитель. Спасибо ей огромное!!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *