Отдохнуть и заработать стараюся летом многие школьники

Молодёжь Общество

На прополке в лесопитомнике

Нібы на поўдні пабывалі
Лета – час адпачынку. І пасільнай працы. Разам з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце Шумілінскага лясгасу І. І. Сідаравым накіроўваемся ў гадавальнік, што за вёскай Полцева: тут на праполцы лесапасадак працуюць дваццаць школьнікаў. Ім па 14-16 гадоў. Згодна з заканадаўствам непаўналетнія працуюць па чатыры гадзіны ў дзень.
Падыходзім да іх бліжэй. Падлеткі з матыкамі ў руках, працуюць чацвёрты тыдзень. Гавораць, што за гэты час да работы прызвычаіліся, прывыклі да нагрузкі. Некаторыя з жахам згадваюць першы дзень, калі “ныла ўсё цела”.
Тым не менш пазіцый ніхто не здаў.
“Праполваю за дзень метраў пяцьдзесят, а то і больш,”  – гаворыць Анастасія Філіна. Яна, выпускніца СШ №1, паступіла ў медыцынскі каледж. Разам з сяброўкай Юліяй Кукшынавай (яна будзе вучыцца ў аграрна-тэхнічным каледжы) не марнуюць час –  вырашылі летам крыху падзаробіць грошай. Як, дарэчы, і Крысціна Ляошка, якая скончыла дзевяць класаў СШ№2, многія іншыя хлопцы і дзяўчаты.
“Калі шчыра, за месяц трохі надакучыла, – прызнаецца дзесяцікласнік раённай гімназіі Андрэй Пацееў. – Затое работа дысцыплінавала: не сплю да позняга, снедаю па раскладзе. Ды і загарэлі мы тут здорава, нібы на поўдні …”
З дзецьмі кожны дзень у гадавальніку спецыяліст лясгасу. Падчас нашага прыезду работу кантраляваў інжынер па ахове лесу П. М. Садоўнікаў. “Гадавальнік на пяці гектарах, – расказвае Павел Мікалаевіч. – Спачатку высяваем насенне, а праз два гады маленькія елачкі перасаджваем на так званы школьны ўчастак. Яшчэ праз тры гады вясной рассаджаваем іх ў лесе. А каб у гадавальніку яны добра раслі і не былі кволымі, вядома, трэба прапалоць, як, скажам, памідоры ці капусту”.
Пра аплату працы падлеткаў размаўляем з інжынерам па лесаўзнаўленню В. В. Снігерам. “Большасць дзяцей з даведзенай нормай – пяцьдзесят метраў за дзень, спраўляюцца, – гаворыць Вадзім Васільевіч. – За гэта налічваецца 14 тысяч рублёў. Многія рабяты перавыконваюць норму, робяць па дзве. Увогуле мы вельмі ўдзячныя нашым памочнікам. На жнівень лясгасу яшчэ патрэбны людзі на праполку, так што будзем рады кожнаму, хто пажадае нам дапамагчы”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *