Нужно верить в чудеса или Про ёлку в ТЦСОН

Актуалии Общество

Трэба верыць у цуды

Трэба верыць у цуды. І не толькі дзецям, а ўсім без выключэння. І не толькі на Новы год, а заўсёды, якія б палкі ў колы не ўстаўляла жыццё. Такія пажаданні гучалі падчас навагодняй дабрачыннай ёлкі, якая ладзілася ў сераду ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Каля дваццаці дзетак разам з бацькамі завіталі на ранішнік, сталі ўдзельнікамі тэатралізаванага прадстаўлення “Як Певень з Малпай месца дзялілі”, арганізаванага работнікамі цэнтра. Песні, загадкі, конкурсы, карагоды  вакол ёлкі з казачнымі персанажамі, Дзедам Марозам са Снягуркай, абарона вершаў і касцюмаў – усё прыйшлося даспадобы дзеткам.
Па словах дырэктара ТЦСАН Валянціны Рамуальдаўны Штуро, сёлета ў  цэнтры стаяць на ўліку 47 дзяцей, якія маюць праблемы са здароўем. Ніводны з іх не застаўся ў гэтыя пераднавагоднія дні без увагі і салодкага падарунка. І ўсё гэта стала магчымым дзякуючы спагадлівасці і сардэчнасці дарослых, у прыватнасці, дзякуючы спонсарскай падтрымцы раённага Фонду Міру, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, ПМК-70, калектыва гандлёвага цэнтра “Метан”, раённай арганізацыі “Беларускага саюза жанчын”, раённага савета ветэранаў і інш.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №102 ад 30.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *