Приближается к завершению строительство молочного комплекса в ОАО «Приозёрный мир»

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Мара набывае рэальныя абрысы
Пасля наведвання жывёлагадоўчага комплексу  ў“АграБаравінцы” даяркі з  ААТ “Прыазёрны мір”  па-добраму пазайздросцілі сваім суседзям. “Вось бы нам такую ферму!” – з захапленнем гаварылі яны.
І вось мара набывае рэальныя абрысы – у Амбросавічах ідзе да завяршэння будаўніцтва фермы  новага пакалення.
“Узвялі два новыя кароўнікі, – расказвае дырэктар акцыянернага таварыства В. В. Юхнавец. – Практычна гатовы цэх раздою, зрабілі дзве сянажныя траншэі. Вывелі пад дах і цэх сухастою, трэба яго толькі ўцяпліць. Цяпер накрываем дах даільнай залы”.
Кіраўнік гаспадаркі практычна кожны дзень бывае на ферме. Ён строга сочыць за будаўніцтвам, правярае, як вядуцца работы. “У нас працуюць не толькі шумілінскія будаўнікі, але і спецыялісты з Мінска, – расказвае Васіль Васільевіч. – Яны манціруюць абсталяванне ў даільнай зале”.

Монтаж оборудования в доильном зале

Даільнае абсталяванне беларуска-аўстрыйскай вытворчасці дазволіць адначасова даіць сорак кароў. А ўвогуле абсталяванне дазволіць за адну дойку падаіць да тысячы кароў. Гэта нават з запасам, бо на новую ферму пакуль што мяркуюць паставіць 600 кароў.
Як расказалі будаўнікі, даільную залу мяркуюць манціраваць месяцы паўтара. Яна будзе поўнасцю камп’ютаразавана, на экране манітора будзе бачны не толькі працэс дойкі, але і  надой ад кожнай каровы,  і якасць малака.
Будаўніцтва малочна-таварнага комплексу – працэс складаны. Ён патрабуе высокакласных спецыялістаў, часу і вялікіх грошай.  “Галоўная праблема зараз – фінансаванне, – гаворыць намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў. – Для завяршэння будаўнічых работ дадаткова патрэбна ў сувязі з ростам цэн яшчэ чатыры мільярды рублёў. У цэху сухастою трэба рабіць падлогу, забетаніраваць каля трохсот квадратных метраў. Акрамя гэтага каля пяці мільярдаў рублёў патрэбна на закупку тэхнікі для новай фермы”.
“Увогуле на будаўніцтва фермы ў Амбросавічах выдзелена 18 мільярдаў рублёў. Гэта крэдыты банкаў.  Асвоена 8, 9 мільярда”,– паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела па будаўніцтву і архітэктуры райвыканкама З. А. Мясаедава.
Па плану ферма павінна быць здадзена ў снежні гэтага года. Але, па ўсяму відаць, работы  зацягнуцца.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №89 ад 18.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *