Заслуженный мелиоратор Беларуси Валерий Свириденко живёт и работает в Шумилино

Актуалии Экология Экономика

Заслужаны меліяратар Беларусі

Колькі разоў партрэт Свірыдзенкі Валерыя Мікалаевіча ўпрыгожваў раённую Дошку гонару, не скажа дакладна нават сам перадавік. Многа.

За 42 гады вернага служэння арганізацыі выключная працавітасць, сціпласць, арганізаванасць, вопыт і прафесіяналізм у рабоце крочаць поплеч з машыністам бульдозера Шумілінскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. І дапамагаюць увесь гэты працяглы час трымаць марку, дабівацца высокіх паказчыкаў у рабоце, быць карысным і неабходным калектыву, адчуваць павагу і аўтарытэт.
Кіраўніцтва давярае Валерыю Свірыдзенку самыя адказныя і складаныя заданні. Летась, напрыклад, бульдазерыст прыклаў, як кажуць, сваю руку да будаўніцтва Полацкай і Віцебскай гідраэлектрастанцый. Умацоўваў берагі Заходняй Дзвіны, працаваў часам нават у экстрэмальных сітуацыях – на дужа стромкіх схілах. Працаваў таксама на рэканструкцыі меліярацыйных сістэм “Чэрніца” і “Сіроціна” КУСГП “Сіроцінскі”. Наогул за 2015 год выканаў на сваім бульдозеры “Shantui SD-16” больш за 60 тыс. м куб. земляных работ.  Ён ніколі не цураецца ніякай работы і не лічыцца з уласным часам.
В. Г. Свірыдзенка – заслужаны меліяратар Беларускай ССР, “Ветэран прадпрыемства”.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 43 ад 03.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *