1 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Новости Общество Экономика

Паважаныя работнікі і ветэраны газавай і паліўнай службаў
Шумілінскага раёна! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Дзякуючы вашай дакладнай і зладжанай рабоце забяспечваецца стабільная дзейнасць прамысловых і сельскагаспадарчых арганізацый раёна, функцыянаванне сацыяльнай інфраструктуры. Ад зладжанасці дзеянняў і граматнай арганізацыі працы работнікаў вашай галіны залежыць цяпло і ўтульнасць у кватэрах і дамах жыхароў Шуміліншчыны. На працягу многіх гадоў вы рашаеце няпростыя задачы бесперапыннага забеспячэння газам, палівам, гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Складана ўявіць колькі сіл, энергіі, ведаў, а часам цярпення і настойлівасці вам патрэбна, каб дабіцца зладжанай работы.
Самай высокай ацэнкі заслугоўвае добраўпарадкаванне вашых вытворчых аб’ектаў і прылягаючых тэрыторый, якія з’яўляюцца прыкладам для іншых арганізацый.
У дзень прафесійнага свята прыміце словы шчырай удзячнасці за прафесіяналізм і майстэрства, пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця вам, вашым родным і блізкім. Новых вытворчых поспехаў, стабільнасці і працвітання вашым арганізацыям!
Раённы выканаўчы камітэт.                  Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2019 г.