А небеса приказали жить!

Закон Общество Происшествия

Крымінал. Здарэнні
На мапедзе
Жыхара Башнёў у сакавіку пазбавілі вадзіцельскіх правоў на тры гады за тое, што ён нецвярозы сеў за руль. Вясковец заплаціў штраф памерам у 3,5 базавай велічыні. Але, відаць, гэта не стала навукай: мужчына зноў сеў за руль п’яны. На гэты раз мапеда. На аўтадарозе Шуміліна-Лескавічы не справіўся з кіраваннем… Супраць вяскоўца ўзбуджана крымінальная справа.

Пакалечыўся
З пераломамі, рэзанай ранай шыі і крывападцёкамі жыхар Шуміліна быў дастаўлены ў прыёмны пакой райбальніцы. Як высветлілася, з апошняга месца работы мужчыну звольнілі з-за п’янкі. Некалькі дзён запар ён піў. А пасля гэтага вырашыў жыццё сваё закончыць самагубствам: параніў сабе шыю, а потым выпрыгнуў з трэцяга паверха. Але толькі пакалечыўся…

Даўжнік
Жыхар Кардона, які быў раней судзімы за крадзеж, не выконваў рашэнне суда: не выплачваў грошы на ўтрыманне непаўналетняй дачкі. Мужчына нідзе не працаваў, аліменты не плаціў больш за тры месяцы. Супраць вяскоўца ўзбуджана крымінальная справа.

Вітрына
У РАУС звярнуўся спецыяліст ААТ “Сучасны стандарт”, якое размешчана ў Шуміліне па вуліцы Сіпко: з вітрыны нехта ўкраў 6 мабільных тэлефонаў розных мадыфікацый. Агульны іх кошт склаў больш за два мільёны рублёў.
Крадзеж раскрыты: злодзеем аказаўся жыхар Віцебска. Адзін з украдзеных тэлефонаў знойдзены. Віцябляніна затрымалі, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Веласіпеды
У раёне часта адбываюцца крадзяжы веласіпедаў. Толькі на мінулым тыдні іх прапала пяць. У большасці выпадкаў з-за неабачлівасці гаспадароў.
Ля магазіна “Вежа” жыхар Шуміліна пакінуў “Аист”, а праз некалькі хвілін яго не стала… Крадзеж раскрыты па гарачых слядах: злодзея (жыхара райцэнтра) знайшлі разам з веласіпедам супрацоўнікі “Аховы”.
Раскрыты і крадзеж веласіпеда з пад’езда дома ў Обалі. Дзесяцікласнік Обальскай школы знаходзіцца да суда ў ізалятары часовага ўтрымання. Гэты ж падлетак украў і яшчэ адзін веласіпед — у Шуміліне.
А непрацуючы жыхар Мікіціхі, які быў раней неаднаразова асуджаны за крадзеж, украў веласіпед з двара дома жыхара райцэнтра.

Раненне
У аддзел унутраных спраў з прыёмнага пакоя раённай бальніцы паведамілі, што ў хірургічнае аддзяленне прывезлі параненага жыхара райцэнтра. Супрацоўнікі следча-аператыўнай групы высветлілі: пацярпелага параніў нажом знаёмы, з якім напярэдадні пасварыліся і высвятлялі адносіны.

Аварыя
Сям’я з Латвіі рухалася на “Маздзе” ў Расійскую Федэрацыю. Насустрач на легкавушцы ехаў жыхар Падмаскоўя. Ён і парушыў Правілы дарожнага руху. У выніку ДТЗ, якое адбылося на аўтадарозе Віцебск-Полацк на мяжы з Полацкім раёнам, абодва вадзіцелі атрымалі цялесныя пашкоджанні. Машыны сутыкнуліся левымі бакамі лабавых частках, значна пашкоджаны.
Па матэрыялах РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *