Депутатские будни Виктора Мироша

Актуалии Власть Общество

Даведацца, чым жыве Шуміліншчына

25 мая ў раёне працаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21 Віктар Мірош. Магчымасць выйсці на прамую сувязь з дэпутатам мелі жыхары Обальскага і Дабейскага сельсаветаў.
У парламенце Віктар Вікенцьевіч з’яўляецца членам пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, вядзе работу як член пастаянна дзеючых дэлегацый у міжпарламенцкіх арганізацыях, камісіях, рабочых групах Нацыянальнага сходу па супрацоў-ніцтву з парламентамі замежных дзяржаў, у прыватнасці, Эстоніяй, Камбоджай, Польшчай, Саудаўскай Аравіяй, Украінай.
Выязджаючы ў Шумілінскі раён, В. В. Мірош меў намер атрымаць як мага больш поўную інфармацыю пра жыццё Шумілінскага раёна, таму ён не абмежаваў сваю работу правядзеннем “прамых ліній” і прыёмаў грамадзян. Найперш Віктар Вікенцьевіч распытаў старшыню Обальскага сельвыканкама М. А. Будневіча пра тое, якімі клопатамі і праблемамі жыве зараз сельсавет, як працуе вытворчасць, ці занятыя людзі, якая дапамога патрэбна.
Дэпутат пабываў на керамічным заводзе, задаў некалькі вытворчых пытанняў дырэктару П. І. Манаку, у прыватнасці, як наладжаны збыт прадукцыі, якую зарплату і ці ў час атрымліваюць работнікі, якія планы па развіцці завода ёсць у дырэктара.
Не змог  В. В. Мірош праехаць міма Обальскай школы і не пацікавіцца праблемамі педагогаў. З радасцю сустрэў навіну, што школу чакае капітальны рамонт.
Таксама дэпутат пабываў у храме Ануфрыя Вялікага, пазнаёміўся з  настаяцелем Уладзімірам Пучынскім. А якраз у гэты дзень адзначалася вялікае праваслаўнае свята – Узнясенне Гасподняе, і з гэтай нагоды у царкву прыйшлі дзеткі, з якімі настаяцель храма правёў своеасаблівы духоўны ўрок.
На “прамую лінію”, наладжаную ў Дабейскім сельвыканкаме, патэлефанавала жыхарка вёскі Каравайніца (Светласельскі сельсавет). Яна наракала на якасць вады і нездавальняючы стан дарогі. Віктар Вікенцьевіч узяў пытанне на кантроль і даў заданне разабрацца ў праблеме раённым службам.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №41 ад 30.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *